Кульшычы (Магілёўская вобласьць)

былая вёска ў Прапойскім раёне Магілёўскай вобласьці Беларусі

Ку́льшычы[1] (таксама — Кульшы́чы, Ку́льшыцы, Кульшы́цы[1]) — былая вёска ў Прапойскім раёне Магілёўскай вобласьці. Уваходзіла ў склад Васькавіцкага сельсавету.

Кульшычы
трансьліт. Kuĺšyčy
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Магілёўская
Раён: Прапойскі
Сельсавет: Васькавіцкі
Насельніцтва: 0 чал. (2014)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 2246
Паштовы індэкс: 213241
СААТА: 7250808036
Нумарны знак: 6
Геаграфічныя каардынаты: 53°28′16″ пн. ш. 30°45′28″ у. д. / 53.47111° пн. ш. 30.75778° у. д. / 53.47111; 30.75778Каардынаты: 53°28′16″ пн. ш. 30°45′28″ у. д. / 53.47111° пн. ш. 30.75778° у. д. / 53.47111; 30.75778
Кульшычы на мапе Беларусі ±
Кульшычы
Кульшычы
Кульшычы
Кульшычы
Кульшычы
Кульшычы
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Вёска была выселена пасьля Чарнобыльскай аварыі, на момант расьсяленьня ў 1986 годзе ў ім налічвалася ўсяго 400 жыхароў. Па стане на 2011 год пражываў 1 чалавек[2]. Ліквідавана ў 2014 годзе[3].

Геаграфія рэдагаваць

Геаграфічна вёска знаходзіцца на ўсходзе Прапойскага раёну. Побач зь вёскай знаходзіцца найвышэйшы пункт Прапойскага раёну (189 мэтраў над узроўнем мора) і Кульшыцкае возера[4]. Ля Кульшычаў зьмешчана братэрская магіла 1943—1944 гадоў, якая зьяўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасьцю Рэспублікі Беларусь.

Гісторыя рэдагаваць

У 1675 згадваецца як вёска ва ўладаньні ў Якуба Тарабеша ў Рэчыцкім павеце ВКЛ.[5] У 1751 годзе згадваецца пра пабудову новай царквы Раства Багародзіцы кульшыцкімі старостамі Мікалаем і Кацярынай (з Хелхоўскіх) Курганскімі[6]. У 1861 была пабудавана царква Раства Багародзіцы. З 1864 вёска належала Лясьнеўскім. У 1900 была заснавана бібліятэка для пазашкольнага чытаньня[7].

Насельніцтва рэдагаваць

  • 2014 год — 0 чалавек
  • 2011 год — 1 чалавек[2]
  • 1999 год — 4 чалавекі

Асобы рэдагаваць

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ а б Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2007. — 406 с. ISBN 978-985-458-159-0. (djvu). С. 280
  2. ^ а б КОЛИЧЕСТВО НАСЕЛЕНИЯ СЛАВГОРОДСКОГО РАЙОНА (рас.)
  3. ^ Решение Славгородского районного Совета депутатов от 18.11.2014 N 7-5 "Об упразднении сельских населенных пунктов Славгородского района" (рас.)
  4. ^ Славгородский район (Могилевская область)
  5. ^ НГАБ у Мінску, ф. 1875, воп. 1, спр. 2, с. 717
  6. ^ НГАБ, ф. 1817, воп. 1, спр. 91, с. 34
  7. ^ Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Слаўгарадскага р-на / Рэдкал.: Г. К. Кісялёў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БЕЛТА, 1999. — С. 572.