Якаў Нікандравіч Барсукоў (5 лістапада 1904, Кульшычы Прапойскага раёну — 29 верасьня 1971) — адзін з кіраўнікоў партызанскага руху на тэрыторыі Віцебскай вобласьці ў гады нямецка-савецкай вайны.

Якаў Барсукоў
Дата нараджэньня 5 лістапада 1904(1904-11-05)
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 29 верасьня 1971(1971-09-29) (66 гадоў)
Месца сьмерці
Занятак вайсковы тэарэтык, дзяржаўны дзяяч, палітык, партызан
Узнагароды
ордэн Чырвонага Сьцяга ордэн Айчыннай вайны II ступені ордэн Чырвонай Зоркі мэдаль „Партызану Айчыннай вайны“ I ступені мэдаль «Партызану Айчыннай вайны» II ступені мэдаль «За перамогу над Нямеччынай у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»

Біяграфія

рэдагаваць

З 1932 году быў на гаспадарчай рабоце, з 1938 году інструктар, сакратар Добрускага РК КП(б)Б. У жніўні — кастрычніку 1941 году ў тыле ворага, арганізоўваў падпольную працу ў Добрускім раёне. Са студзеня 1942 году кіраўнік дывэрсійнай групы, з чэрвеня 1942 году камісар, у сакавіку — верасьні 1943 году камандзір 2-й беларускай партызанскай брыгады імя П. К. Панамарэнкі ў Віцебскай вобласьці. Адначасова ў чэрвені 1942 — верасьні 1943 1-ы сакратар Мехаўскага падпольля РК КП(б)Б. З 1943 на партыйнай і гаспадарчай працы. Ягоны сын Сталій быў дэпутатам у Вярхоўным савеце БССР 12 скліканьня.

Літаратура

рэдагаваць
  • Т. 5. Біяграфічны даведнік. Мн: Выдавецтва «Беларуская савецкая энцыклапедыя» імя Петруся Броўкі, 1982

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць