Куклічы (Гомельская вобласьць)
Ку́клічы[1] — вёска ў Беларусі, на рацэ Малінцы. Уваходзіць у склад Залескага сельсавету Чачэрскага раёну Гомельскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 61 чалавек. Знаходзіцца за 9 км на ўсход ад места Чачэрску, за 46 км ад чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская (лінія Гомель — Жлобін), за 74 км ад Гомелю.
Куклічы | |
трансьліт. Kuklіčy | |
Першыя згадкі: | XVIII стагодзьдзе |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Гомельская |
Раён: | Чачэрскі |
Сельсавет: | Залескі |
Насельніцтва: | 61 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 2332 |
СААТА: | 3256808051 |
Нумарны знак: | 3 |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°54′21″ пн. ш. 31°2′16″ у. д. / 52.90583° пн. ш. 31.03778° у. д.Каардынаты: 52°54′21″ пн. ш. 31°2′16″ у. д. / 52.90583° пн. ш. 31.03778° у. д. |
± Куклічы |
На поўначы і захадзе мяжуе з Чачэрскім біялягічным заказьнікам.
Гісторыя
рэдагавацьПаводле пісьмовых крыніц вядомая з пачатку XVIII стагодзьдзя як паселішча ў Рэчыцкім павеце Менскага ваяводзтва Вялікага Княства Літоўскага. Паводле інвэнтара 1704 году 2 дымы, у 1726 годзе іх колькасьць падвоілася, у Залескім войтаўстве Чачэрскага староства. Паводле апісаньня Чачэрскай воласьці 1765 году 9 дымоў, валоданьне абшарніка Шэлюты.
Пасьля першага падзела Рэчы Паспалітай (1772) у складзе Расейскай імпэрыі. Паводле рэвізійных матэрыялаў 1859 году ў валоданьні графа Чарнышова-Круглікава. З 1880 году працавала хлебазапасная крама. У 1909 годзе 303 дзесяціны зямлі, млын, у Пакоцкай воласьці Гомельскага павету Магілёўскай губэрні.
У 1926 годзе дзейнічалі паштовы пункт, школа, у Залескім сельсавеце Чачэрскага раёну Гомельскай акругі. У 1932 годзе арганізаваны калгас, працаваў паравы млын. 59 жыхароў загінулі на франтох Вялікай Айчыннай вайны. Паводле перапісу 1959 году ў складзе калгасу «Зорка» (цэнтар — вёска Залесьсе).
Насельніцтва
рэдагаваць- XVIII стагодзьдзе: 1704 год — 2 дымы; [[1726 год — 4 дымы; 1765 год — 9 дымоў
- XIX стагодзьдзе: 1897 год — 31 двор, 243 жыхары (паводле перапісу)
- XX стагодзьдзе: 1909 год — 47 двароў, 320 жыхароў; 1959 год — 515 жыхароў (паводле перапісу); 1999 год — 125 жыхароў
- XXI стагодзьдзе: 2004 год — 62 гаспадаркі, 109 жыхароў[2]; 2010 год — 61 жыхар
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf) С. 320
- ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 1. Кн. 1. — Менск, 2004.
Літаратура
рэдагаваць- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 1, кн. 1. Гомельская вобласць / С.В. Марцэлеў; рэдкал.: Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2004. — 632 с.: іл. ISBN 985-11-0303-9.