Фёдар Шмакаў
Фёдар Іва́навіч Шма́каў (1 сакавіка (16 лютага паводле ст. ст.) 1917, Петраград — 1 траўня 2009) — беларускі актор, рэжысэр. Народны артыст Беларусі (1959). Народны артыст СССР (1975).
Фёдар Іванавіч Шмакаў | |
Род дзейнасьці | беларускі актор, рэжысэр |
---|---|
Дата нараджэньня | 16 лютага (1 сакавіка) 1917 |
Месца нараджэньня | Петраград, Пецярбурская губэрня, Расейская імпэрыя |
Дата сьмерці | 1 траўня 2009 (92 гады) |
Месца сьмерці | Віцебск, Рэспубліка Беларусь |
Месца пахаваньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | актор, кінаактор, тэатральны рэжысэр |
Месца працы | |
Узнагароды |
Біяграфія
рэдагавацьУ 1939 годзе скончыў Ленініградзкі тэатральны інстытут (курс Васіля Мяркур’ева). Пасьля заканчэньня інстытуту працаваў у Дзяржаўным рускім драматычным тэатры Беларусі ў Магілёве, ад 1941 — у БДТ-2, выкладаў у студыях пры тэатры. У 1944 годзе працаваў у франтавой тэатральнай брыгадзе. Больш за шэсьцьдзесят год працаваў у трупе Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатру імя Якуба Коласа. На ягоным творчым рахунку каля 200 роляў у тэатры і каля 30 роляў у кіно. Узнагароджаны Дзяржаўнай прэміяй БССР (1968), прэміяй «За духоўнае адраджэньне», прызам Беларускага саюзу тэатральных дзеячаў «Крышталёвая Паўлінка», ордэнамі «Знак Пашаны», Працоўнага Чырвонага Сьцяга, Дружбы народаў, мэдалём Францыска Скарыны. Ганаровы грамадзянін Віцебска. Памёр 2 траўня 2009 году пасьля хваробы.
Творчасьць
рэдагавацьРолі ў тэатры
- «Несьцерка»
- «Пяюць жаваранкі» — Верас
- «Навальніца будзе» — Аксён Каль
- «Сэрца на далоні» — Яраш
- «Таблетку пад язык» — Каваль
- «Кастусь Каліноўскі» — Мураўёў
- «Праўда добра, а шчасьце лепш» — Платон
- «Сям’я» — У. І. Ленін
- «Вечная крыніца» — У. І. Ленін
- «Шостага ліпеня» — У. І. Ленін
- «Трэцяя патэтычная» — У. І. Ленін
- «Улада цемры» — Акім
- «Клоп» — Прысыпкін
- «А досьвіткі тут ціхія…» — Васкоў
- «Гамлет» — Гарацыо
- «Авадзень» — Артур[1]
Тэатральныя пастаноўкі
- 1966 «Бацькаўшчына» К. Чорнага
- 1970 «Сямнаццаць імгненьняў вясны» Ю. Сямёнава ды У. Токарава
- 1974 «Трывога» А. Петрашкевіча
- 1999 «Несьцерка» В.Вольскага
Фільмаграфія
- 1957 — «Бесьсьмяротная песьня»
- 1958 — «Качубей»
- 1959 — «Каханьне трэба берагчы» — Антон Іванавіч
- 1959 — «Узьнятая цаліна» — Андрэй Разьмётнаў
- 1960 — «Балтыйскае неба» — Увараў
- 1960 — «Першыя выпрабаваньні»
- 1964 — «Крыніцы»
- 1967 — «Анюціна дарога» — Дзядзя Фёдар
- 1970 — «Мора ў вагні»
- 1971 — Запрос (кароткачасовы) — барадаты
- 1971 — «Рудабельская рэспубліка»
- 1973 — «Заўтра будзе позна»
- 1975 — «Доўгія вёрсты вайны» — Крывашэеў
- 1978 — «Леташняя кадрыль»
- 1979 — «Час выбраў нас»
- 1980 — «Мужнасьць»
- 1981 — «Людзі на балоце»
- 1982 — «Іван»
- 1983 — «Міргарад і ягоныя жыхары»
- 1983 — «Тры гільзы ад ангельскага карабіна»
- 1983 — «Подых навальніцы»
- 1985 — «Мы абвінавачваем»
- 1985 — «Контрудар» — Трафімыч
- 1986 — «На парозе»
- 1986 — «Дзяржаўная мяжа. Год сорак першы» — Дзяркун
- 1988 — «Не забудзь азірнуцца»
- 1990 — «Плач перапёлкі»
- 1992 — «Госпадзі, даруй нам грэшным»
- 2008 — «Яблык Месяца»
Выслоўі
рэдагавацьЯ за сваё доўгае жыцьцё бачыў хвіліны больш цяжкія, чым зараз. Перажылі. Думаю, мінецца і сёньняшні горкі час. Веру ў сваю прафэсію, веру ў сцэну. Хачу, каб яна давала людзям адчуваньне, што ня толькі хлеб патрэбен ім. Гэта мяне выратоўвае і ад чэргаў, і ад недалёкіх думак.[2]
Крыніцы
рэдагавацьЛітаратура
рэдагаваць- Арлова Т. Дз. Шмакаў Фёдар Іванавіч // БЭ. — Мн.: 2003 Т. 17. — С. 442—443.
- Тэатральная Беларусь : Энцыклапедыя: У 2 т. Т.2./ Пад агул. рэд. А. В. Сабалеўскага. — Мн. : БелЭн., 2003. ISBN 985-11-0254-7.
- Артыкул «Памёр Фёдар Шмакаў, старэйшы актор тэатра імя Якуба Коласа» С. Серабро. Народныя навіны Віцебска