Марыя Захарэвіч
савецкая і беларуская акторка
Мары́я Захарэ́віч (нарадзілася 21 лістапада 1936 году, в. Навасёлкі, Мядзельскі раён) — народная артыстка Беларусі, ляўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, прыма Нацыянальнага акадэмічнага тэатру імя Янкі Купалы. Ганаровая ўдзельніца вечарын Паэтычнага тэатру «Арт. С». Ганаровы грамадзянін Менскай вобласьці (2012)[2].
Марыя Захарэвіч | ||||
Дата нараджэньня | 21 лістапада 1936 (88 гадоў) | |||
---|---|---|---|---|
Месца нараджэньня | в. Навасёлкі, Мядзельскі раён | |||
Грамадзянства | Беларусь | |||
Месца вучобы | ||||
Занятак | акторка | |||
Навуковая сфэра | тэатар[1] і фільм[1] | |||
Месца працы | ||||
Гады дзейнасьці | 1957 — дасюль | |||
Узнагароды | | |||
IMDb | ID nm0952262 | |||
У 2007 годзе рэжысэр Сяргей Лук’янчыкаў зьняў пра Захарэвіч дакумэнтальны фільм «Аб чым баліць душа»[3].
Ролі
рэдагавацьПраца ў тэатры
рэдагаваць- Апошні шанц — Паліна Іванаўна
- Аптымістычная камэдыя — камісар
- Безыменная зорка — незнаёмая
- Вольга — Вольга
- Дзеці сонца — Алена
- Залатая карэта — Дашачка
- І змоўклі птушкі — Натальля Фадзееўна
- Лес — Гурмыжская
- Людзі на балоце — Ганна
- Навальніца — Варвара
- На дне — Ганна
- Пагарэльцы — Наталля Мікалаеўна
- Пакуль вы маладыя — Галя Жураўка
- Памяць сэрца — Кацярына Міхайлаўна
- Паўлінка — Альжбэта, вядучая
- Перад вячэрай — Верачка
- Плач перапёлкі — Ганна
- Праўду! Нічога, акрамя праўды!!! — Браент
- Страсьці па Аўдзею — Варвара
- Сэрца на далоні — Зося Савіч
- Сьвятая сьвятых — Марыя
- Традыцыйны збор — Ліза Хрэнава
- Тутэйшыя — Гануля Зношчыха
- У ноч зацьменьня месяца — Танкабіке
- Успаміны — Люба
- Характары — жонка Яўхіма П’яных
- Эшалон — Маша
- Я не пакіну цябе… Нэці + рэжысура
Праца ў кіно
рэдагаваць- 1967: Жыцьцё і ўзьнясеньне Юрася Братчыка
- 1967: І ніхто іншы
- 1969: Сыны сыходзяць у бой
- 1970: Руіны страляюць — Марыся
- 1971: Дзень маіх сыноў — эпізод
- 1972: Зімарадак — маці Зоі
- 1973: Тартак
- 1974: Ясь і Яніна — Клара Іванаўна
- 1977: Чорная бяроза — эпізод
- 1978: Час абраў нас
- 1980: Палаводзьдзе
- 1981: Кантрольная па спэцыяльнасьці — эпізод
- 1981: Людзі на балоце
- 1983: Подых навальніцы
- 1984: Прабач нас, першае каханьне
- 1988: Наш бранецягнік — эпізод
- 1990: Франка — жонка Хама
- 1993: У папа быў сабака…
- 1993—1997: Справа Лахоўскага — Марфа Ільінічна, гаспадыня дому, дзе спыняўся Вася-Лох
- 2006: Спакуса — старая
- 2010: Помста
Узнагароды
рэдагаваць- Ляўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь
Дата нараджэньня
рэдагавацьАфіцыйна дзень народзінаў запісаны 28 лістапада, калі Марыю ахрысьцілі[4].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б Zacharèvìč, Maryja Heorhìjeŭna // Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
- ^ Марыі Захарэвіч прысвоілі званне «Ганаровы грамадзянін Мінскай вобласці» // Рэгіянальная газета
- ^ Марына Коктыш. Марыя ЗАХАРЭВIЧ: «Вельмі часта, калі чалавек старэе, ён робіцца незаўважным для акружаючых…»(недаступная спасылка) // Народная Воля, 15 чэрвеня 2007
- ^ Таццяна Падаляк.Артыстка з народа — Марыя Захарэвіч // Звязда, 22 лістапада 2006