Крыстоф Крамэр

Крыстоф Крамэр (па-нямецку: Christoph Kramer; нарадзіўся 19 лютага 1991 году, Золінген, Нямеччына) — нямецкі футбаліст, паўабаронца клюбу «Барусія Мёнхэнглядбах» і нацыянальнай зборнай Нямеччыны.

Крыстоф Крамэр
Christoph Kramer.JPG
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 19 лютага 1991(1991-02-19)[1][2] (29 гадоў)
Золінген, Дусэльдорф[d], Паўночны Райн — Вэстфалія, Нямеччына
Рост 189 см
Вага 82 кг
Пазыцыя паўабаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Барусія Мёнхэнглядбах
Нумар 6
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2010—2011
2011—2016
2011—2013
2013—2015
2016—
Баер II
Баер
Бохум (арэнда)
Барусія Мёнхэнглядбах (арэнда)
Барусія Мёнхэнглядбах
27 (0)
28 (0)
61 (4)
63 (5)
85 (5)
Зборныя
2014— Нямеччына 12 (0)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
11 сакавіка 2020.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана на
29 сакавіка 2016.

Кар’ераРэдагаваць

Крыстоф Крамэр пачаў сваю кар’еру ў сыстэме «Баеру», куды трапіў у дзевяцігадовым узросьце[3]. У 2010 годзе ён быў пераведзены ў другую каманду «Баеру»[3]. Праз сэзон Крыстофа вярнулі ў першую каманду і адразу ж адправілі ў арэнду ў клюб «Бохум». У складзе клюбу другой бундэсьлігі Крыстоф за два сэзоны правёў шэсьцьдзесят адзін матч і забіў чатыры галы. Пасьля вяртаньня з «Бохуму» ён быў ізноў адпраўлены ў арэнду, гэты разам у мёнхэнглядбаскую «Барусію»[4]. Яго дэбют у бундэсьлізе адбыўся 9 жніўня 2013 году ў матчы супраць мюнхэнскай «Баварыі»[5]. А свой першы гол у найвышэйшай лізе Крыстоф забіў у сустрэчы з «Гановэрам» 17 жніўня[6]. Пасьля гэтага сэзону атрымаў запрашэньне ў нацыянальную зборную Нямеччыны.

Міжнародная кар’ераРэдагаваць

Яго дэбют за нацыянальную зборную Нямеччыны адбыўся 13 траўня 2014 году ў матчы супраць Польшчы[7]. Гулец трапіў у склад зборнай на чэмпіянат сьвету 2014[8][9].

ДасягненьніРэдагаваць

Нямеччына:

КрыніцыРэдагаваць

  1. ^ а б Transfermarkt — 2000.
  2. ^ а б http://astroarena.org/2015/07/13/ein-jahr-nach-dem-grossen-triumph-ein-weltmeister-verraet-seine-geburtszeit/
  3. ^ а б Kramer rising to the top. ESPNFC (31 May 2014). Праверана 31 May 2014 г.
  4. ^ Borussia Monchengladbach: How will the Foals fare in 2013/2014?. The Boot Room (22 July 2013). Праверана 31 May 2014 г.
  5. ^ Bright start for Guardiola. ESPNFC (9 August 2013). Праверана 31 May 2014 г.
  6. ^ GLADBACH CRUISE PAST HANNOVER. Bundesliga (17 August 2013). Праверана 31 May 2014 г.
  7. ^ Match report
  8. ^ Low finalises Germany squad Праверана 02 June 2014 г.
  9. ^ Das Team. DFB. Праверана 2 Janue 2014 г.

Вонкавыя спасылкіРэдагаваць

  Крыстоф Крамэрсховішча мультымэдыйных матэрыялаў