ATRукраінскі тэлеканал, раней быў адным з трох тэлеканалаў Крыму, нароўні зь Першым Крымскім і Lâle, праграмы якога выходзяць у этэр на крымскататарскай мове. 35% вяшчаньня каналу вядзецца на крымскататарскай мове, 30% — на ўкраінскай, 20% — на расейскай, 15% — на турэцкай мове з украінскімі субтытрамі. Асноўнай мэтавай аўдыторыяй тэлеканала зьяўляецца крымскататарское насельніцтва Крыма і сьвету.

ATR
Краіна Сьцяг Украіны Украіна
Створаны 1 верасьня 2006
Слоган «Аб Усходзе для Захаду і пра Захад для Усходу»
Афіцыйны сайт atr.ua

Дэвіз тэлеканалу: «Пра Ўсход для Захаду і пра Захад для Ўсходу»[1].

Гісторыя рэдагаваць

Тэлеканал пачаў працу 1 верасьня 2006 году на 27 канале ў Сімфэропалі. У 2012 годзе пачаў трансьлявацца 24 гадзіны на суткі на спадарожніку Astra. Колькасьць супрацоўнікаў павялічылася з 30 да 200[2]. Аўдыторыя каналу складае каля 5 млн гледачоў[3].

Падчас крымскага крызысу 2014 году тэлеканал выступаў за тэрытарыяльнае адзінства Ўкраіны[4]. ATR вёў жывыя трансьляцыі зь месца падзеяў ў Крыму[5].

У жніўне 2014 году група дэпутатаў Дзяржаўнай Рады Рэспублікі Крым патрабавала пазбавіць акрэдытацыі карэспандэнта ATR Шаўкета Наматулаева за тое, што той ня ўзьняўся падчас выкананьня гімну Расеі[6]. У лістападзе 2014 году Нацыянальнная рада Ўкраіны па пытаньнях тэлебачаньня і радыётрансьляцый заклікала правайдэраў рэтрансьляваць ATR[7]. 3 лістапада 2014 году канал быў ўзнагароджаны прэміяй імя Ісмаіла Гаспрынскага ў вобласьці журналістыкі і абароны правоў чалавека ў намінацыі «Тэлебачаньне цюрскага сьвету»[8].

26 студзеня 2015 году ў будынку тэлеканалу адбыліся вобшукі супрацоўнікамі паліцыі і АМАПу[9]. Парлямэнцкая асамблея Рады Эўропы і Міністэрства замежных справаў Турэччыны асудзілі вобшукі на ATR[10][11].

Закрыцьцё рэдагаваць

19 сакавіка 2015 году кіраўнік Рэспублікі Крым Сяргей Аксёнаў заявіў, аб тым, што кіраўніцтву канала праясьніцца, што нагнятаць абстаноўку і выклікаць у насельніцтва пачуцьцё напружанасьці, зьвязанае з тым, што канал дае надзею на вяртаньне Крыму ў склад Украіны, падбухторваючы іншых людзей да дзеяньняў, кажучы, што пасьля расправяцца з тымі, хто атрымаў расейскія пашпарты, у цяперашні паўваенны час недапушчальна[12].

25 сакавіка 2015 году на ATR пачаўся тэлемарафон «Не забівайце ATR!», так як Раскамнагляд адмовіў тэлеканалу ў рэгістрацыі па расейскім заканадаўстве[13]. У этэры ATR зьявіўся гадзіньнік, які адлічваў час да спыненьня вяшчаньня.

1 красавіка 2015 году ў 00:00 тэлеканал спыніў вяшчаньне з-за неатрыманьня перарэгістрацыі. Разам зь ім спынілі працу дзіцячы тэлеканал «Ляле», радыёстанцыі «Мэйданы-ФМ» і «Лідэр», якія ўваходзяць у інфармацыйны холдынг ATR[14].

Гэта выклікала хвалю абурэньня ў сьвеце. Пазьней расейскія ўлады тлумачылі закрыцьцё не палітычным чыньнікам, а тым, што кіраўніцтва каналу не падало патрэбныя дакумэнты для перарэгістрацыі, а патрэбная мыта за перарэгістрацыю была заплачана на няправільны рахунак[15].

Аднаўленьне дзейнасьці рэдагаваць

17 чэрвеня 2015 тэлеканал аднавіў вяшчаньне, трансьлюючы свае праграмы з Кіеву[16][17]. У Крыме канал даступны толькі па спадарожнікавым тэлебачаньні. Старшыня расейскага камітэту па інфармацыйнай палітыцы, сувязі і масавых камунікацыях Крыму Сяргей Шувайнікаў заявіў, што журналісты тэлеканала будуць несьці крымінальную адказнасьць за зьмест матэрыялаў, у выпадку іх неадпаведнасьці законам РФ[18].

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ О нас
  2. ^ Крымский телеканал АТР: Эпоха перемен / mediasat.info
  3. ^ «За четыре месяца мы нарастили объём рекламы в 15 раз» / telekritika.ua
  4. ^ «Ми єдиний народ, єдина країна!», — відео каналу ATR за цілісність України (Відео) / 24tv.ua
  5. ^ Онлайн-трансляцію подій у Криму веде телеканал ATR / osvita.mediasapiens.ua
  6. ^ Журналист крымскотатарского канала ATR попал в «черный список» / hromadskeradio.org
  7. ^ Нацсовет призвал провайдеров ретранслировать крымскотатарский канал ATR / rbc.ua
  8. ^ Информагентство QHA наградили международной премией / qha.com.ua
  9. ^ Все подробности вооружённого обыска на крымскотатарском телеканале ATR / segodnya.ua
  10. ^ В ОБСЕ осудили обыски на крымскотатарском телеканале АТР / Центр журналистских расследований
  11. ^ МИД Турции: Обыски на крымскотатарском телеканале АТР — посягательство на свободу прессы / Центр журналистских расследований
  12. ^ Аксенов: разжигание вражды в Крыму в это непростое время недопустимо / ria.ru
  13. ^ ATR запускає телемарафон проти закриття телеканалу / telekritika.ua
  14. ^ Крымский телеканал АТР прекратил вещание из-за проблем с регистрацией СМИ «РБК», 01.04.2015
  15. ^ ATR: Борьба за жизнь
  16. ^ Крымскотатарский телеканал ATR начал вещание из Киева
  17. ^ ATR в екзилі. Кримськотатарський канал почав мовити з Києва
  18. ^ «Власти Крыма» пригрозили уголовной ответственностью журналистам компании АTR

Вонкавыя спаслыкі рэдагаваць