Дэпартацыя крымскіх татараў

этнічныя чысткі ў СССР у часе Другой сусьветнай вайны

Дэпарта́цыя кры́мскіх тата́раў — прымусовае высяленьне крымскататарскага насельніцтва Крымскай АССР, праведзенае НКУС 18 траўня 1944 году. Афіцыйна прычынай дэпартацыі называлася супрацоўніцтва некаторых крымскіх татараў з Нацысцкай Нямеччынай падчас Другой сусьветнай вайны. У 1989 годзе дэпартацыя была прызнана Вярхоўным Саветам СССР незаконнай і злачыннай. 12 лістапада 2015 году Вярхоўная Рада Ўкраіны прызнала дэпартацыю з Крыму ў 1944 годзе генацыдам крымскіх татараў і абвясьціла 18 траўня Днём памяці ахвяраў генацыду крымскататарскага народу[1].

Крымскотатарскій дзіця ў месцы сьпецпоселенія пасля дэпартацыі. 1944, ​Молотовская вобласць, Расея
Агітацыйная ўлётка для засяленьня Крыму расейцамі. Абяцала выгоды і фінансавую дапамогу для новых расейскіх сем’яў пры перасяленьні ў Крымскую вобласьць, канец 1940-х — пачатак 1950-х гадоў
Сымбаль 71-х гадавіны дэпартацыі крымскіх татар

Падставы

рэдагаваць

Нягледзячы на тое, што прадстаўнікі крымататарскага народу ваявалі ў шэрагах Чырвонай Арміі і бралі ўдзел у партызанскім руху[2], падставай для дэпартацыі стала абвінавачваньне ў супрацы з Трэцім райхам. У Пастанове Дзяржаўнага камітэту абароны СССР № ГОКО-5859 ад 11 траўня 1944 году пра высяленьне татараў было пазначана, што дэпартацыя адбываецца з-за таго, што:


  «у пэрыяд Айчыннай вайны шмат крымскіх татараў здрадзілі Бацькаўшчыне, дэзэрціравалі з частак Чырвонай Арміі, якія абаранялі Крым, і пераходзілі на бок праціўніка, ўступаючы ў шэрагі сфармаваных немцамі добраахвотных татарскіх вайсковых частак, якія змагаліся супраць Чырвонай Арміі, у пэрыяд акупацыі Крыму нямецкімі войскамі. Прымаючы ўдзел у нямецкіх карных апэрацыях, крымскія татары асабліва вызначыліся сваімі жорсткімі расправамі ў адносінах да савецкіх партызан, а таксама дапамагалі нямецкім акупантам у справе прымусовага вывазу савецкіх грамадзян у нямецкае рабства і массавам вынішчэньні савецкіх людзей».[3][4]
Арыгінальны тэкст  (рас.)
«в период Отечественной войны многие крымские татары изменили Родине, дезертировали из частей Красной Армии, обороняющих Крым, и переходили на сторону противника, вступая в сформированные немцами добровольческие татарские воинские части, боровшиеся против Красной Армии; в период оккупации Крыма немецко-фашистскими войсками, участвуя в немецких карательных отрядах, крымские татары особенно отличились своими зверскими расправами по отношению к советским партизанам, а также помогали немецким оккупантам в деле организации насильственного угона советских граждан в германское рабство и массового истребления советских людей».
 

Крымскія татары, што ваявалі ў Чырвонай Арміі, пасьля дэмабілізацыі таксама падлягалі дэпартацыі[5][6]. Вядомыя выключэньні, калі некаторых афіцэраў, зь ліку татар, не высылалі ў месцы дэпартацыі як спэцперасяленцаў (напрыклад, Амет-Хан Султан), але ім было забаронена жыць у Крыму. Усяго за 1945—1946 гады ў месцы дэпартацыі было выслана 8995 крымскіх татар-вэтэранаў вайны, зь іх 524 афіцэраў і 1392 сяржаўтаў.[7] У 1952 годзе (пасьля голаду 1945 году) толькі ва Ўзбэкістане налічвалася, па зьвестках НКУС, 6057 удзельнікаў вайны, багата зь якіх мелі высокія дзяржаўныя ўзнагароды.[8].

Нягледзячы на тое, што яны не жылі пад акупацыяй і не маглі прымаць удзел супрацы зь немцамі, былі дэпартаваныя таксама і татары, якія зьехалі з Крыму да прыходу нямецкіх частак і вярнуліся дахаты толькі пасьля вызваленьня ў красавіку-траўні 1944 году. Былі дэпартаваныя ўсе эвакуяваныя татары — кіраўнікі ды супрацоўнікі Крымскага абкаму ВКП (б) (на чале зь першым сакратаром) і Саўнаркаму КАССР. Гэта тлумачылася тым, што на новым месцы патрэбны кіруючыя ворганы (з партыі іх не выключалі).

Дэпартацыя

рэдагаваць

Апэрацыя па дэпартацыі пачалася раніцай 18 траўня 1944 году і скончылася ў 16:00 20 траўня. Для яе правядзеньня былі задзейнічаны войскі НКУС агульнай колькасьцю каля 32 тысячаў чалавек. Дэпартаваным адводзілася ад некалькіх хвілінаў да паўгадзіны на зборы, пасьля чаго іх на грузавіках везьлі на чыгуначныя станцыі. Адтуль эшалёны адпраўляліся да месцаў высылкі. Па сьведчаньні відавочцаў, тых хто спрабаваў супраціўляцца ці ня мог ісьці, часта расстрэльвалі на месцы.[9][10] У дарозе дэпартаваных кармілі рэдка і часта салёнаю ежаю, ад якой хацелася піць. У некаторых эшалёнах ежу людзі атрымлівалі толькі на другі тыдзень дарогі.[5] Памерлых хавалі каля чыгуначнага шляху ці не хавалі наогул[5][6][11].

З успамінаў, тых хто перажыў дэпартацыю:

  ранкам замест прывітаньня пытаюць: трупы ёсьць? Людзі чапляюцца за памерлых, плачуць, не аддаюць. Салдаты выкідаюць целы дарослых праз дзьверы, дзяцей — праз вакно…[12]  
  Мэжыцынскага абслугоўваньня не было. Памерлых выносілі з вагону і пакідалі на сатнцыі, не даючы пахаваць.[12]  
  Пра мэдыцынскае абслугоўваньне і гаворкі не было. Людзі пілі ваду з вадаёмаў і бралі яе на запас. Ваду кіпяціць магчымасьці не было. Людзі пачалі хварэць крываўкаю, чэраўным тыфам, малярыяй, каростаю, вошы мучылі ўсіх. Было сьпякотна, увесь час мучыла смага. Памерлых забіралі на разьездах, ніхто іх не хаваў.[12]  
  Праз некалькі дзён дарогі з нашага вагону вынесьлі памерлых: старую і маленькага хлопчыка. Цягнік спыняўся на маленькіх станцыях, каб выносыць памерлых. …Хаваць не давалі.[12]  

У тэлеграме НКУС на імя Сталіна паведамлялася, што было выселена 183 155 асобаў (без уліку тых хто служыў у арміі, і якіх даслалі на сьпвысяленьне пасьля дэмабілізацыі 1945 году). Па афіцыйных зьвестках у дарозе загінула 191 чалавек.[13] Апошні цягнік разгрузілі 8 чэрвеня 1944. Большая частка была выселена да Ўзбэкістану (151 136 асобаў) ды прылегаючых раёнаў Казахстану (4286 асобаў) і Таджыкістану, невялікія групы былі дасланыя ў Марыйскую АССР (8597 асобаў), на Ўрал і ў Кастрамскую вобласьць.

  1. ^ Постанова про визнання геноциду кримськотатарського народу
  2. ^ Рефик Музафаров. Крымскотатарская Энциклопедия. Симферополь, 1995
  3. ^ Постанова про депортацію татар і перетворення Криму на область.. Історична правда (17.05.2012). Праверана 18.05.2015 г.
  4. ^ Постановление ГКО СССР № ГОКО-5859 от 11 мая 1944 г. за подписью И. В. Сталина. Центр інформації та документації кримських татар. Архіўная копія ад 2.12.2010 г.
  5. ^ а б в Дагджи Т. Ш. Сталинский геноцид и этноцид крымскотатарского народа. Документы, факты, комментарии. Симферополь 2008 ISBN 978-966-2913-67-5
  6. ^ а б Гульнара Бекирова. Крымские татары. 1941—1991 (Опыт политической истории). Том 1. Симферополь 2008. ISBN 978-966-470-011-2
  7. ^ ГАРФ. Ф. Р.-9479 Оп. 1. Д. 436-33. л. 98-99. Опубликовано в кн. Бугай Н. Ф. Депортация народов Крыма. Москва, ИНСАН, 2002.
  8. ^ ГАРФ. ф. 9479, оп. 1 с, д. 579, л. 24. Опубликовано в кн. Гульнара Бекирова. Крымские татары. 1941—1991 (Опыт политической истории). Том 1. Симферополь 2008.
  9. ^ Депортація кримських татар – як це було? Частина I. Інформаційний центр кримських татар.
  10. ^ Депортація кримських татар – як це було? Частина II. Інформаційний центр кримських татар.
  11. ^ Бекирова Гульнара Крымскотатарская проблема в СССР (1944—1991). Симферополь, Оджакъ, 2004 ISBN 966-8535-06-5
  12. ^ а б в г Центр информации и документаци крымских татар
  13. ^ Телеграмма № 1476 от 8 июня 1944 13 час.00 мин Л. Берия из Ташкента от Бабаджанова. ГАРФ, ф.9479, оп.1 с, д.179, л.241