Татары

цюрская этнічная група
(Перанакіравана з «Казанскія татары»)

Тата́ры (саманазва: татарлар, tatarlar) — агульная назва некалькіх цюрскіх этнічных груп, якія жывуць у цэнтральных вобласьцях эўрапейскай часткі Расеі, у Паволжы, Прыўральлі, Сыбіры, Сярэдняй Азіі, Сіньцьзяне, на Далёкім Усходзе, у Фінляндыі.

Найчасьцей пад назваю «татары» разумеюць казанскіх татараў — народ, які складае прыкладна палову насельніцтва Татарстану. Колькасьць татараў у Расеі складае каля 5,3 млн чалавек, татары зьяўляюцца трэцім паводле колькасьці народам у Расеі пасьля ўкраінцаў і расейцаў.

Існуюць групы крымскіх татараў і сыбірскіх татараў, якія ў пераважнай большасьці разглядаюцца як асобныя этнасы асобнага паходжаньня.

За часамі Расейскай імпэрыі пад назвай «татары» маглі згадвацца іншыя цюрскія народы, якія не ўключаюцца ў паняцьце татараў і, нягледзячы на агульнае цюрскае паходжаньне, зьяўляюцца асобнымі народамі (напрыклад, «адэрбэйджанскія татары» — азэрбайджанцы).

Глядзіце таксама

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць