Вельмі смачна

штомесячная кулінарная газэта на беларускай мове, заснаваная ў студзені 2019 году

Каардынаты: 53°53′14″ пн. ш. 27°35′52″ у. д. / 53.88722° пн. ш. 27.59778° у. д. / 53.88722; 27.59778

«Ве́льмі сма́чна» — штомесячная кулінарная газэта на беларускай мове, заснаваная ў студзені 2019 году.

«Вельмі смачна»
Тып штомесячнік
Заснавальнік ТАА «Магазін красвордаў»
Краіна Беларусь
Галоўны рэдактар Аляксандар Ваюшын[1]
Заснаваная Студзень 2019 году
Мова беларуская
Штаб-кватэра Менск, Ленінскі раён, вул. Нахімава, д. 20
Аб’ём 4 старонкі
Пэрыядычнасьць штомесяц
Наклад 3620 (І.2021)
Цана 24 капейкі (2021 год)
ISSN 2617-8508
Афіцыйны сайт gl.by/?p=1094

24 жніўня 2018 году Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь улучыла газэту ў Дзяржаўны рэестар СМІ за № 1926[2]. У 2019 годзе цана падпіскі на паўгодзьдзе складала 1 рубель (0,48 $)[3]. На 2020 год прадавалася па падпісцы ў аддзяленьнях «Белпошты». Падпісны індэкс 63343. Для 1-га паўгодзьдзя 2021 году цана падпіскі на месяц з дастаўкай на адрас у паштовую скрыню складала 24 капейкі, а з атрыманьнем у паштовым аддзяленьні да запатрабаваньня — 15 капеек. Адпаведна падпіска на паўгады каштавала 1,56 рублі (0,63 даляра ЗША) з дастаўкай да паштовай скрыні і 90 капеек з атрыманьнем на пошце[4].На 2021 год газэту друкавалі ў «Віцебскай абласной друкарні»[2].

  1. ^ ТАА «Рэдакцыя газэты «Магазін красвордаў» (рас.) // Саюз выдаўцоў і распаўсюднікаў друку, 2020 г. Праверана 23 сьнежня 2020 г.
  2. ^ а б Тацяна Юхновіч, Сяргей Юхновіч. Увага! Толькі па падпісцы / гал.рэд. Аляксандар Ваюшын // Вельмі смачна : газэта. — Менск: Рэдакцыя газэты «Магазін красвордаў», студзень 2021. — № 1 (25). — С. 4. — ISSN 2617-8508.
  3. ^ Падпісвайцеся на беларускамоўныя газэты «Вельмі смачна» і «Крама крыжаванак» // Партал «Наша ніва», 8 чэрвеня 2019 г. Праверана 23 сьнежня 2020 г.
  4. ^ «Вельмі смачна» (інтэрнэт-падпіска) // УП «Белпошта», 2020 г. Праверана 23 сьнежня 2020 г.