Крутоўскі сельсавет

былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Чачэрскім раёне Гомельскай вобласьці БССР

Круто́ўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Чачэрскага раёну Гомельскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — вёска Крутое.

Гісторыя

рэдагаваць

26 красавіка 1919 году створаны Наўхавіцкі сельсавет у складзе Дудзіцкай9 траўня 1923 году — Чачэрскай) воласьці Гомельскага павету Гомельскай губэрні РСФСР; з 8 сьнежня 1926 году ў складзе Чачэрскага раёну Гомельскай акругі (да 26 ліпеня 1930 году, з 20 лютага 1938 году — Гомельскай вобласьці) БССР[1].

З 8 сьнежня 1926 году да 1931 году цэнтар сельсавету знаходзіўся ў вёсцы Наўхавічы[2].

30 сьнежня 1927 году сельсавет рэарганізаваны ў нацыянальны расейскі. У 1937 годзе сельсавет пераўтвораны ў беларускі.

25 сьнежня 1962 году раён скасаваны, сельсавет далучаны да Буда-Кашалёўскага раёну[3]. 6 студзеня 1965 году сельсавет перададзены ў склад адноўленага Чачэрскага раёну[4].

30 чэрвеня 1966 году сельсавет перайменаваны ў Крутоўскі.

20 траўня 1991 году сельсавет скасаваны, населеныя пункты перададзены Роўкавіцкаму сельсавету.

Літаратура

рэдагаваць