Наўхавіцкі нацыянальны расейскі сельсавет

былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Чачэрскім раёне БССР

На́ўхавіцкі нацыяна́льны расе́йскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Чачэрскага раёну. Адміністрацыйны цэнтар — вёска Крутое.

Гісторыя

рэдагаваць

26 красавіка 1919 году створаны Наўхавіцкі сельсавет у складзе Дудзіцкай (з 9 траўня 1923 году — Чачэрскай) воласьці Гомельскага павету Гомельскай губэрні РСФСР; з 8 сьнежня 1926 году ў складзе Чачэрскага раёну Гомельскай акругі (да 26 ліпеня 1930 году, з 20 лютага 1938 году — Гомельскай вобласьці) БССР[1].

З 8 сьнежня 1926 году да 1931 году цэнтар сельсавету знаходзіўся ў вёсцы Наўхавічы[2].

30 сьнежня 1927 году сельсавет рэарганізаваны ў нацыянальны расейскі.

У 1937 годзе сельсавет пераўтвораны ў беларускі.

  1. ^ Крутоўскі сельсавет (рас.) // Фондавы каталёг дзяржаўных архіваў Рэспублікі Беларусь
  2. ^ Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 2, кн. 2. Гомельская вобласць / С.В. Марцэлеў; рэдкал.: Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2005. — 520 с.: іл. ISBN 985-11-0330-6. С. 497

Літаратура

рэдагаваць