Наўхавіцкі сельсавет

былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Чачэрскім раёне Гомельскай вобласьці БССР

На́ўхавіцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Чачэрскага раёну Гомельскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — вёска Крутое.

Гісторыя

рэдагаваць

26 красавіка 1919 году створаны ў складзе Дудзіцкай (з 9 траўня 1923 году — Чачэрскай) воласьці Гомельскага павету Гомельскай губэрні РСФСР; з 8 сьнежня 1926 году ў складзе Чачэрскага раёну Гомельскай акругі (да 26 ліпеня 1930 году, з 20 лютага 1938 году — Гомельскай вобласьці) БССР[1].

З 8 сьнежня 1926 году да 1931 году цэнтар сельсавету знаходзіўся ў вёсцы Наўхавічы[2].

30 сьнежня 1927 году сельсавет рэарганізаваны ў нацыянальны расейскі. У 1937 годзе сельсавет пераўтвораны ў беларускі.

25 сьнежня 1962 году раён скасаваны, сельсавет далучаны да Буда-Кашалёўскага раёну[3]. 6 студзеня 1965 году сельсавет перададзены ў склад адноўленага Чачэрскага раёну[4].

30 чэрвеня 1966 году сельсавет перайменаваны ў Крутоўскі.

Населеныя пункты

рэдагаваць
  • 1 студзеня 1947 году — 16[5]
  1. ^ Крутоўскі сельсавет (рас.) // Фондавы каталёг дзяржаўных архіваў Рэспублікі Беларусь
  2. ^ Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 2, кн. 2. Гомельская вобласць / С.В. Марцэлеў; рэдкал.: Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2005. — 520 с.: іл. ISBN 985-11-0330-6. С. 497
  3. ^ Указ Прэзыдыюму Вярхоўнага Савету Беларускай ССР ад 25 сьнежня 1962 году. Пра ўзбуйненьне сельскіх раёнаў Рэспублікі Беларусь (рас.)
  4. ^ Указ Прэзыдыюму Вярхоўнага Савету Беларускай ССР ад 6 студзеня 1965 году. Пра стварэньне новых раёнаў Рэспублікі Беларусь (рас.)
  5. ^ Белорусская ССР. Административно-территориальное деление на 1 января 1947 года. — Мн.: Гос. изд-во БССР, 1947. — 300 с. С. 111

Літаратура

рэдагаваць