Дастыш фантастыш
беларускі фільм
(Перанакіравана з «Дастыш фантастыш (фільм)»)
Да́стыш фанта́стыш — мастацкі фільм рэжысэра Аляксандра Канановіча па сцэнары Марыі Мажар, зьняты ў 2009 годзе. Кінагістэрыка (эксцэнтрычная трэш-камэдыя).
Дастыш фантастыш | |
па-расейску: Дастиш фантастиш | |
Жанр | кінакамэдыя |
---|---|
Рэжысэр | Аляксандар Канановіч |
Сцэнарыст | Марыя Мажар |
У ролях | |
Кампазытар | |
Вытворчасьць | Беларусьфільм |
Распаўсюд | Беларусьфільм |
Дата выхаду | 2009 год |
Працягласьць | 80 хвілінаў |
Краіна | Беларусь |
Мова | расейская |
Бюджэт | 4 000 000 000 Br |
Старонка на IMDb |
Сюжэт
рэдагавацьЗьвярніце ўвагу: ніжэй раскрываюцца сюжэтныя павароты і / альбо канчатак твору. |
Вясковы дурань Ванька адпраўляецца ў горад за спадчынай памерлага дзядзькі. Але ад спадчыны — адныя зернейкі. Раззлаваны Ванька выкідае іх — а раніцай вырастаюць грашовыя дрэвы.
Музыка
рэдагавацьУ музыкальным афармленьні фільму выкарыстаныя наступныя кампазыцыі:
- Месяцовая саната (кампазытар — Людвіг ван Бэтговэн) у выкананьні Натальлі Капыцька
- Крамбамбуля — «Госьці» (музыка і словы Лявон Вольскі)
- Крамбамбуля — «Раз-два-тры — усе за стол» (з самотніка «Раз-два-тры — усе за стол!», музыка і словы Лявон Вольскі)
- Крамбамбуля — «Сьвята кожны дзень» (музыка і словы Лявон Вольскі)
- Крамбамбуля — «Кожнаму хочацца азалаціцца» (музыка і словы Лявон Вольскі)
- Naka — «Клочьями» (словы і музыка Анастасія Шпакоўская)
- Барто — «Хачу» (па-расейску: Хочу, словы і музыка Марыя Любічава)
- Ляпис Трубецкой — «Ау-ау» (словы і музыка Сяргей Міхалок)
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьГэта — накід артыкула пра кінафільм. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |