The Best albo Belarusian Disco — складанка лепшых песьняў беларускага гурту «Крамбамбуля» выдадзеная ў 2007 годзе. Кружэлка ўтрымлівае 15 лепшых песень за 5 гадоў, сярод якіх эксклюзіўны трэк «Край гарачых добрых сонцаў». Дыск мае мультымэдыйную сэкцыю, якая зьмяшчае тры відэакліпы, чатыры дадатковыя песьні ў mp3, фатаздымкі, а таксама тэксты і акорды ўсіх песень.

The Best albo Belarusian Disco
Альбом Крамбамбулі
Выдадзены 2007
Запісаны 2007
Жанр поп-рок
Працягласьць 51:05
Выдавец West Records
Храналёгія Крамбамбулі
Сьвяточная
(2007)
The Best albo Belarusian Disco
(2007)
Dolce Vita
(2007)

Зьмест рэдагаваць

  1. «Госьці»
  2. «Турысты»
  3. «Мама дарагая»
  4. «Край гарачых добрых сонцаў»
  5. «Суседзі»
  6. «Прадай гітару, купі каня»
  7. «Баляда пра Шэйна-Джэка О’Конэлі і ягоны сіні нос»
  8. «Абсэнт»
  9. «Старыя хіпаны»
  10. «Куфаль піва, келіх віскі»
  11. «Марскі чалавек»
  12. «Тэкіла»
  13. «Дзень нараджэньня»
  14. «Люблю»
  15. «Турысты-рэмікс»