«Drezden» (па-беларуску: Дрэздэн) — беларуска-ўкраінскі электронны гурт Сяргея Міхалка[1][2].

Drezden
Гады 2018 — наш час
Месца ўтварэньня Кіеў, Украіна
Мова расейская
Жанр нью-ўэйв, сынці-поп, краўт-рок, кібэрпанк
Выдавец Саюз Мьюзік
Зьвязаныя праекты Brutto, Ляпіс-98, Ляпіс Трубяцкі, Саша и Сирожа, Океан Ельзи, beZ bileta, J:МОРС, Крамбамбуля, The Superboyz, Super Besse, Yellow Brick Road
Удзельнікі
drezden.by

Гісторыя

рэдагаваць

19 лютага 2018 году зьявілася інфармацыя аб тым, што Сяргей Міхалок, лідэр «Brutto» й шэрагу іншых гуртоў, арганізоўвае новы электронны праект, для фармаваньня ядра якога ён ужо заручыўся падтрымкаю гітарыста «Океану Ельзі» Ўладзімера Апсеніцы й прадусару Віталя Цялезіна[3]. Па словах Міхалка, ён заўсёды быў прыхільнікам новай хвалі, у прыватнасьці новай хвалі Нямеччыны, і таіў мару стварыць свой гурт у гэтым жанры[4].

Разам з анонсам стварэньня калектыву была распачата праца над аднайменным дэбютным альбомам гурту, выпуск якога адбыўся 30 жніўня 2018 году на лэйбле Саюз Мьюзік[5]. У той жа дзень выйшаў і кліп на загалоўны трэк кружэлкі «Drezden»[6].

Сам альбом «Drezden» атрымаў зьмешаную ўвагу прэсы, а крытыкі не маглі пазбавіцца ад дакучлівых музычна-стылістычных асацыяцыяў зь іншымі праектамі Міхалка: «Brutto», «Ляпісам Трубяцкім», «Ляпіс-98»[7][8][9]. Усяго з кружэлкі было выпушчана 4 сынглы («Drezden»[10], «Ронин»[11], «Айсберг»[12], «Каалы»[13]), на ўсе якія было зьнята па кліпу.

Адначасова з выпускам у сьвет дэбютнага альбому было абвешчана, што гурт ужо прыступіў да запісу другога[14]. Увосень 2018 году склад калектыву папоўнілі клявішнік Павал Міхалок (сын Сяргея Міхалка і ўдзельнік «Super Besse»), басіст Алесь-Францішак Мышкевіч, вядомы па выступах за «Ляпіс-98», «J:МОРС», «beZ bileta», «Крамбамбулю», гітарыст Павал Вялічка зь «Yellow Brick Road» і бубнач «beZ bileta» Дзяніс Шураў, які ўжо супрацоўнічаў зь Міхалком у гуртах «Brutto», «Ляпіс-98» і «Ляпіс Трубяцкі»[15].

Астатнія музыкі канцэртнага туру, пачатак якога заплянаваны на восень 2019 году, стануць вядомыя пазьней[16].

Удзельнікі

рэдагаваць

Гастрольныя ўдзельнікі
  • Павал Міхалок — клявішныя (2018—)
  • Алесь-Францішак Мышкевіч — бас-гітара (2018—)
  • Павал Вялічка — гітара (2018—)
  • Дзяніс Шураў — ударныя (2018—)
Вытворчасьць
  • Віталь Цялезін — саўнд-прадусар (2018—)

Дыскаграфія

рэдагаваць

Студыйныя альбомы

рэдагаваць

Відэакліпы

рэдагаваць
  • 2018 — «Drezden»
  • 2018 — «Ронин»
  • 2019 — «Айсберг»
  • 2019 — «Коалы»
  • 2019 — «Эдельвейс»
  • 2020 — «Давида Олень»
  • 2020 — «Barrikado»
  • 2021 — «Гильотина»
  • 2022 — «Молодость и радость»
  1. ^ Сергей Михалок создал новую «пост-советико-киберпанк» группу Drezden (рас.). ByCard (2018-02-19). Праверана 2018-09-18 г.
  2. ^ Сергей Михалок работает над проектом в духе Neue Deutsche Welle (рас.) TUT.BY. 34mag (2018-02-19). Праверана 2019-10-19 г. Архіўная копія ад 2019-10-19 г.
  3. ^ Лідер Brutto Сергій Міхалок запустив новий проект з гітаристом "Океану Ельзи" (укр.). 24 Канал (2018-02-19). Праверана 2019-10-19 г. Архіўная копія ад 2019-10-19 г.
  4. ^ «Мечтал создать электронную группу много лет»: Сергей Михалок готовит сольный проект Drezden (рас.). TUT.BY (2018-02-19). Праверана 2019-10-19 г. Архіўная копія ад 2019-10-19 г.
  5. ^ Сергей Михалок создал новый сольный проект Drezden. Клип и альбом уже в Сети (рас.). TUT.BY (2018-08-31). Праверана 2019-10-19 г. Архіўная копія ад 2019-10-19 г.
  6. ^ Сергей Михалок выпустил новый альбом «Дрезден» (рас.). БелаПАН (2018-08-30). Праверана 2019-10-19 г. Архіўная копія ад 2019-10-19 г.
  7. ^ Денис Ступников. (2019-01-22) Drezden (проект Сергея Михалка) «Drezden» (рас.). KM.RU. Праверана 2019-10-19 г. Архіўная копія ад 2019-10-19 г.
  8. ^ Конрад Ерофеев. (2018-08-31) «Напоминает интерьеры от элитных минских дизайнеров в стиле фьюжн»: Рецензия на новый альбом Михалка (рас.). The VillageПраверана 2019-10-19 г. Архіўная копія ад 2019-10-19 г.
  9. ^ Алексей Мажаев. (2018-09-10) Рецензия: Drezden - «Drezden» *** (рас.). InterMediaПраверана 2019-10-19 г. Архіўная копія ад 2019-10-19 г.
  10. ^ Михалок выпустил первый альбом нового проекта Drezden. Как вам это? (рас.). Kyky.org (2018-08-31). Праверана 2019-10-19 г.
  11. ^ 34mag. (2018-12-04) «Ронин» – смотри новый клип группы Drezden (рас.). 34magПраверана 2019-10-19 г. Архіўная копія ад 2019-10-19 г.
  12. ^ Сергей Михалок превратился в «Айсберг» (Видео) (рас.). InterMedia (2019-03-27). Праверана 2019-10-19 г. Архіўная копія ад 2019-10-19 г.
  13. ^ Елена Корнийко. (2019-05-14) Сергей Михалок выпустил клип на песню "Коалы" (рас.). Gazeta.uaПраверана 2019-10-19 г. Архіўная копія ад 2019-10-19 г.
  14. ^ 34mag. (2018-08-30) Willkommen bei Drezden: новый сольный проект Сергея Михалка (рас.). 34magПраверана 2019-10-19 г. Архіўная копія ад 2019-10-19 г.
  15. ^ Маша Колесникова. (2018-10-01) К проекту Сергея Михалка DREZDEN присоединился сын Паша Михалок (рас.). Эўрапейскае радыё для БеларусіПраверана 2019-10-20 г. Архіўная копія ад 2019-10-20 г.
  16. ^ Александр Самойленко; EvaLuna. (2019-04-07) Ляпис 98 в очередной раз покорили Механику (рас.). ROCK-UA.COM. Праверана 2019-10-20 г. Архіўная копія ад 2019-10-20 г.
  17. ^ Сергей Михалок выпустил альбом своего нового проекта Drezden (рас.). Flow (2018-08-31). Праверана 2018-09-18 г.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Drezdenсховішча мультымэдыйных матэрыялаў