Конар Галагер

ангельскі футбаліст

Ко́нар Га́лагер (па-ангельску: Conor Gallagher; нар. 6 лютага 2000 году) — ангельскі футбаліст, паўабаронца «Чэлсі» і нацыянальнай зборнай Ангельшчыны.

Конар Галагер
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 6 лютага 2000(2000-02-06)[1] (24 гады)
Рост 182 см
Пазыцыя паўабаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Чэлсі
Нумар 23
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2019—2020
2020
2020—2021
2021—2022
2022—
Чэлсі
Чарлтан Атлетык (арэнда)
Сўонсі Сіці (арэнда)
Ўэст Бромўіч Альбіён (арэнда)
Крыстал Пэлас (арэнда)
72 (8)
26 (6)
21 (0)
30 (2)
34 (8)
Зборныя
2021— Ангельшчына 18 (0)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
19 траўня 2024.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана на
10 ліпеня 2024.

Кар’ера

рэдагаваць

Галагер далучыўся да акадэміі «Чэлсі» ў веку 8 гадоў[2]. У кастрычніку 2018 году склаў прафэсійны кантракт з клюбам. Ня маючы гульнявой практыкі ў першай камандзе, Галагер у жніўні 2019 году на правах арэнды далучыўся да «Чарлтан Атлетыка»[2]. Ужо ў першых сваіх шасьці матчах паўабаронца забіў тры галы, а ў першы месяц быў прызнаны найлепшым маладым футбалістам Чэмпіёншыпу[3][4]. У студзені 2020 году гулец быў адкліканы ў «Чэлсі», каб далучыцца таксама ў статусе арандаванага футбаліста да «Сўонсі Сіці»[5]. Пазней Галагер прыгадваў, што час, які ён бавіў у «Суонсі», дазволіў яму працаваць больш творча, чым гэта было да таго[6].

17 верасьня 2020 году Галагер падпісаў новы пяцігадовы кантракт з «Чэлсі» і зноў выправіўся ў арэнду ў клюб Прэм’ер-лігі «Ўэст Бромўіч Альбіён» на сэзон 2020—2021 гадоў[7][8]. 28 лістапада паўабаронца пацэліў свой першы гол у элітным дывізіёне ў хатнім матчы супраць «Шэфілд Юнайтэду». Матч скончыўся зь лікам 1:0[9]. Свой наступны сэзон ангелец правёў у складзе «Крыстал Пэлас», дзе таксама як і ў папярэднім клюбе быў гульцом асноўнага складу. Улетку 2022 году вярнуўся ў «Чэлсі», дзе замацаваўся ў першай камандзе. 6 жніўня 2022 году спартовец запачаткаваў выступы ў кашулі лёнданскага клюбу ў Прэм’ер-лізе, згуляўшы ў матчы супраць «Эвэртану»[10]. Перад сэзонам 2023—2024 гадоў «Чэлсі» адхіліў прапанову «Ўэст Гэм Юнайтэду», а сам Галагер упершыню згуляў матч у якасьці капітана каманды, рэгулярна апранаючы капітанскую повязь пры адсутнасьці Рыса Джэймза і Бэна Чылўэла[11].

Міжнародная

рэдагаваць

Праз сваё паходжаньне, акрамя Ангельшчыны, Галагер меў мажлівасьць абараняць гонар Шатляндыі і Ірляндыі. 14 лістапада 2021 году футбаліст атрымаў свой першы выклік у нацыянальную зборную Ангельшчыны[12]. На наступны дзень ён згуляў свой першы матч, выйшаўшы на замену ў пераможным матчы супраць зборнай Сан-Марына, які скончыўся зь лікам 10:0[13]. 26 сакавіка 2022 году ўпершыню выйшаў у пачатковым складзе ў таварыскім матчы супраць зборнай Швайцарыі. Ангельцы здолелі атрымаць перамогу зь лікам 2:1, а Галагер зрабіў галявы пас на Люка Шоў[14].

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць