Люк Шоў
Люк Пол Го́ар Шоў (па-ангельску: Luke Paul Hoare Shaw; нарадзіўся 12 ліпеня 1995 году[3], Кінгстан-на-Тэмзе, Вялікабрытанія) — ангельскі футбольны левы абаронца, гулец клюбу «Манчэстэр Юнайтэд» і зборнай Ангельшчыны.
Люк Шоў | ||
![]() | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 12 ліпеня 1995[1][2] (25 гадоў) Кінгстан-на-Тэмзе, Вялікі Лёндан, Ангельшчына, Вялікабрытанія | |
Рост | 185 см | |
Вага | 75 кг | |
Пазыцыя | скрайні абаронца | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Манчэстэр Юнайтэд | |
Нумар | 23 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2012—2014 2014— |
Саўтгэмптан Манчэстэр Юнайтэд |
60 (0) 90 (1) |
Зборныя | ||
2014— | Ангельшчына | 8 (0) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Кар’ераРэдагаваць
КлюбнаяРэдагаваць
У васьмігадовым узросьце Люк Шоў пачаў гуляць за акадэмію «Саўтгэмптану», у пятнаццацігадовым узросьце стаўшы гульцом моладзевага складу клюбу[3]. Дэбют за дарослы клюб адбыўся 28 студзеня 2012, калі Люку было 16 гадоў. Пасьля выхаду «Саўтгэмптану» ў найвышэйшы дывізіён Шоў зь яшчэ трыма маладымі гульцамі падпісаў свой першы прафэсійны кантракт[4]. У першым сэзоне Прэм’ер-лігі Шоў згуляў за «Саўтгэмптан» 28 матчаў, зь іх 25 у чэмпіянаце[3].
27 чэрвеня 2014 Шоў падпісаў чатырохгадовы кантракт з «Манчэстэр Юнайтэд». Перад пачаткам сэзону ён атрымаў траўму, якая вывела яго са строю на месяц[5][6]. Дэбют гульца ў афіцыйным матчы за «Манчэстэр» адбыўся 27 верасьня 2014 ў затнім матчы з «Ўэст Гэм Юнайтэд»[7].
МіжнароднаяРэдагаваць
Упершыню Люк Шоў згуляў на міжнародным узроўні у 2011 року ў складзе зборнай да 16 гадоў[8]. У тым самым годзе згуляў за зборную да 17 гадоў[8].
У студзені 2013 Шоў быў выкліканы ў моладзевую зборную (да 21), аднак з-за траўмы, атрыманай на трэніроўцы, ня здолеў выступіць[9]. Аправіўшыся ад пашкоджаньня, ён урэшце здолеў выступіць у складзе гэтай зборнай у адборачным матчы да моладзевага чэмпіянату Эўропы 2015 году са зборнай Малдовы 5 верасьня[10] і зь Фінляндыяй 9 верасьня[11].
27 лютага 2014 Шоў быў выкліканы ў склад дарослай зборнай на таварыскі матч са зборнай Даніі[12][13][14]. Ён выйшаў замест Эшлі Коўла пасьля перапынку.
Люк Шоў выцясьніў Эшлі Коўла са складу на чэмпіянаце сьвету 2014 року[15], пасьля чаго апошні скончыў міжнародную кар’еру[16]. Шоў стаў наймаладзейшым удзельнікам чэмпіянату[17], паўдзельнічаўшы ў апошнім матчы ў групе са зборнай Коста-Рыкі[18].
КрыніцыРэдагаваць
- ^ а б Transfermarkt — 2000.
- ^ а б As — Madrid: PRISA, 1967.
- ^ а б в Luke Shaw(анг.) saintsfc.co.uk. Southampton FC. Праверана 10 September 2013 г.
- ^ Southampton promote academy quartet to first team squad(анг.) // BBC Sport, 23 May 2012 г. Праверана 10 September 2013 г.
- ^ Daniel Taylor. Manchester United’s Luke Shaw out for a month with hamstring injury(анг.) // The Guardian, 13 August 2014 г. Праверана 13 August 2014 г.
- ^ James Orr. Luke Shaw: Hamstring injury to £30m left-back could accelerate Manchester United moves for Marcos Rojo or Daley Blind(анг.) // The Independent, 13 August 2014 г. Праверана 13 August 2014 г.
- ^ Mandeep Sanghera. Man Utd 2-1 West Ham(анг.) // BBC Sport, =27 September 2014 г. Праверана 27 September 2014 г.
- ^ а б Luke Shaw(анг.) TheFA.com. The Football Association. Праверана 10 верасьня 2013 г.
- ^ Southampton left-back returns to St Mary’s and will miss the meeting with Sweden(анг.) // The Football Association, 4 лютага 2013 г. Праверана 10 верасьня 2013 г.
- ^ Berahino pushes England past Moldova(анг.) // Union of European Football Associations, 5 September 2013 г. Праверана 10 September 2013 г.
- ^ Berahino rescues ten-man England in Finland(анг.) // Union of European Football Associations, 9 September 2013 г. Праверана 10 September 2013 г.
- ^ England call up Southampton’s Luke Shaw for Denmark game(анг.). BBC Sport (27 лютага 2014). Праверана 28 лютага 2014 г.
- ^ Luke Shaw: Southampton full-back revels in England call-up(анг.). BBC Sport (27 лютага 2014). Праверана 28 лютага 2014 г.
- ^ World Cup 2014: Southampton left-back Luke Shaw’s reaction to his England call brings a breath of fresh air(анг.). Daily Telegraph. Праверана 28 лютага 2014 г.
- ^ World Cup 2014: England name Ross Barkley in squad(анг.) // BBC Sport, 12 траўня 2014 г. Праверана 13 траўня 2014 г.
- ^ Ashley Cole quits England duty after World Cup omission(анг.) // BBC Sport, 11 траўня 2014 г. Праверана 24 чэрвеня 2014 г.
- ^ Jose Mourinho: Signing Luke Shaw would have «killed» Chelsea(анг.). BBC Sport (26 ліпеня 2014). Праверана 26 ліпеня 2014 г.
- ^ Daniel Taylor. England end disappointing World Cup with barren draw against Costa Rica(анг.) // The Guardian, 24 чэрвеня 2014 г. Праверана 24 чэрвеня 2014 г.
Вонкавыя спасылкіРэдагаваць
Люк Шоў — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Профіль(анг.) у «Саўтгэмптане»
- Профіль(анг.) у «Манчэстэр Юнайтэд»
- Профіль(анг.) на ESPN
- Профіль(анг.) на Soccerbase
- Профіль(анг.) на EnglandStats