Кобрынскі сабор
Кобрынскі сабор — сабор грэка-каталіцкага (уніяцкага) вышэйшага і сярэдняга кліра на чале з І. В. Руцкім, які адбыўся ў 1626 годзе ў Кобрыні. Кобрыньскі сабор прыняў пастанову пра адкрыцьцё ўніяцкай сэмінарыі для падрыхтоўкі духавенства (існавала ў 1650-я гады пры Мінскім базыльянскім кляштары), асудзіў сіманію (набыцьцё царкоўных пасад за грошы), пацьвердзіў аўтаномію базыльянскага ордэну ў царкве і забараніў найвышэйшаму беламу духавенству займаць у ім пасады. Сабор абавязаў япіскапаў і протаархімандрыта (генэрала) базыльян даваць штогадовыя справаздачы мітрапаліту, а апошняга — Кангрэгацыі прапаганды веры ў Рыме. Было вырашана склікаць агульныя царкоўныя саборы кожныя 4 гады.
У 1629 г. Папа Урбан VIII зацьвердзіў рашэньні Кобрынскага сабору з шэрагам зьмен і прапаноў.
Крыніцы
рэдагаваць- С. В. Казуля. Кобрынскі сабор 1626 г.