Кляпінічы
вёска ў Комсеніцкім сельсавеце Круглянскага раёну Магілёўскай вобласьці Беларусі
(Перанакіравана з «Кляпінічы (Круглянскі раён)»)
Кляпі́нічы[1] — вёска ў Комсеніцкім сельсавеце Круглянскага раёну Магілёўскай вобласьці.
Кляпінічы | |
трансьліт. Kliapiničy | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Магілёўская |
Раён: | Круглянскі |
Сельсавет: | Комсеніцкі |
Насельніцтва: | 142 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 2234 |
Паштовы індэкс: | 213184 |
Нумарны знак: | 6 |
Геаграфічныя каардынаты: | 54°8′0″ пн. ш. 29°55′0″ у. д. / 54.13333° пн. ш. 29.91667° у. д.Каардынаты: 54°8′0″ пн. ш. 29°55′0″ у. д. / 54.13333° пн. ш. 29.91667° у. д. |
± Кляпінічы |
Насельніцтва
рэдагаваць- 2010 год — 142 чалавекі
- 1999 год — 184 чалавекі
Сельская гаспадарка
рэдагавацьУ 2000 годзе ў в. Кляпінічы пачаў працаваць зернесушыльны комплекс М-819, дзе зерне сушыць газ, які бесьперапынна паступае па трубаправодзе.[2]
Вольны час
рэдагавацьНа тэрыторыі вёскі знаходзіцца Дом культуры.
Ураджэнцы і жыхары вёскі
рэдагаваць- Зьміцер Грушэцкі — унтэр-афіцэр, ваяваў на лінкары «Андрей Первозванный». Памер пад час Першай сусьветнай вайны 1914—1918 гадоў ад тубэркулёзу 6 лютага 1916 году ў Гельсінфорскім марскім шпіталі. Пахаваны на праваслаўных могілках базы Балтыйскага флёту ў порце Гельсінфорс, Фінляндыя.[3]
- Нікіфар Кротаў (упісаны ў «Беларускі Мэмарыял») — нарадзіўся ў 1894 г., в. Кляпінічы, беларус; загадчык, няпоўная сярэдняя школа. Пражываў: Магілёўская воб., Круглянскі р-н, в. Кляпінічы. Арыштаваны 13 лістапада 1937 г. Прыгавораны: судзебны орган 17 лістапада 1937 г., абв.: 68 — Шпіянаж. Прыгавор: ВМН. Расстраляны 20 сьнежня 1937 г. Рэабілітаваны 17 траўня 1958 г. Ваенным трыбуналам БВА.[4]
- Мікалай Кротаў – сябра Беларускай моладзевай грамадзкай арганізацыі выратавальнікаў-пажарных. 20 лютага 2010 г., разам з суседам М. С. Каралёвым, выратавалі на пажары аднавяскоўца-пэнсіянэра інваліда II групы.[5]
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2007. — 406 с. ISBN 978-985-458-159-0. (djvu). С. 220
- ^ Эканоміка Магілёўшчыны (рас.) Магілёўскі раен Праверана 23 лютага 2011 г.
- ^ XX век (рас.) Боевые действия. Nekropolvmf.ru. Праверана 23 лютага 2011 г.
- ^ Кротов Никифор Дмитриевич (рас.) Списки жертв Праверана 23 лютага 2011 г.
- ^ Ілона Іванова (24 лютага 2010) Новости Общества РОЗГАЛАС. news.21.by. Праверана 22 лютага 2010 г.