Чэрвія
Чэрвія (па-італьянску: Cervia) — горад у Італіі, які месьціцца ў рэгіёне Эмілія-Раманьня. Знаходзіцца ў правінцыі Равэнны. Зважаецца адным з галоўных марскіх курортаў правінцыі, бо места мае пляжную лінію даўжынёю ў 9 км.
Чэрвія | |
Краіна: | Італія |
Плошча: |
|
Вышыня: | 3 м н. у. м. |
Насельніцтва: |
|
Тэлефонны код: | 0544 |
Паштовы індэкс: | 48015 |
Нумарны знак: | RA |
Геаграфічныя каардынаты: | 44°15′0″ пн. ш. 12°22′0″ у. д. / 44.25° пн. ш. 12.36667° у. д.Каардынаты: 44°15′0″ пн. ш. 12°22′0″ у. д. / 44.25° пн. ш. 12.36667° у. д. |
Чэрвія | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |
https://www.comunecervia.it/ |
Гісторыя
рэдагавацьНастарэйшым паселішчам чалавека ў рэгіёне зважаецца вёска Манталета. Хутчэй за ўсё, гэта быў лягер пастухоў бронзавага веку, і ён датуецца блізу 3000—1000 гадоў да н. э. Верагодна, саляныя балоты выкарыстоўваліся ў часы эпохі этрускаў. Магчыма, дзеля саляроў, нават сэзонных, тут будаваліся паселішчы. Знаходкі паказваюць на пэўную шчыльнасьць насельніцтва ўжо ў I стагодзьдзі да н. э. Да рымскага часу горад захоўваў назву Фікокл[3]. У Сярэднявеччы горад пашыраўся. У ім зьявіліся ўмацаваныя брамы, палац Прыёраў, сем цэркваў і замак, які, паводле легенды, быў пабудаваны імпэратарам Фрыдрыхам Барбаросам. Назва таксама зьмянілася на Чэрвія. Пасьля доўгага шэрагу падзеяў места трапіла ў склад Папскай дзяржавы. Чэрвія таксама згадваецца ў «Боскай камэдыі» Дантэ.
Крыніцы
рэдагавацьВонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Афіцыйны сайт. (італ.)