Квасаўшчына
Квасаўшчы́на[2] — хутар у Пружанскім раёне Берасьцейскай вобласьці. Уваходзіць у склад Шаняўскога сельсавету. Знаходзіцца за 6 км на захад ад Пружанаў, 18 км ад чыгуначнай станцыі Аранчыцы на лініі Баранавічы — Берасьце.
Квасаўшчына | |
трансьліт. Kvasaŭščyna | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Берасьцейская |
Раён: | Пружанскі |
Сельсавет: | Шаняўскі |
Насельніцтва: | 4 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1632 |
Паштовы індэкс: | 225170[1] |
СААТА: | 1256880046 |
Нумарны знак: | 1 |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°32′15″ пн. ш. 24°21′2″ у. д. / 52.5375° пн. ш. 24.35056° у. д.Каардынаты: 52°32′15″ пн. ш. 24°21′2″ у. д. / 52.5375° пн. ш. 24.35056° у. д. |
± Квасаўшчына |
Мінуўшчына
рэдагавацьЗа польскім часам — калёнія ў гміне Шані[3], а з 1926 року — у гміне Пружана Пружанскага павету Палескага ваяводзтва[4].
Насельніцтва
рэдагаваць- 1999 год — 7 жыхароў
- 2005 год — 5 жыхароў, 3 двары[5]
- 2010 год — 4 жыхары
Транспарт
рэдагавацьАўтамабільныя дарогі Н535 Пружаны — Шубічы — Клятное і Н539 Шані — Кацёлкі — Шакуны[6].
Турыстычная інфармацыя
рэдагавацьСтрачаная спадчына
рэдагаваць- Праваслаўная капліца ля камяня-сьледавіка. Камень меў тры паглыбленьні, якія паводле народнага паданьня лічыліся сьлядамі ног Багародзіцы, таму гэтае месца асабліва шанавалася мясцовым людам і было агароджанае жардзінамі. У 1869 року тут была пастаўленая капліца, прыпісаная да засімавіцкага прыходу[7]. На абгароджанай тэрыторыі знаходзіўся таксама калодзеж, вада зь якога выкарыстоўвалася як гаючая пры галаўных і вочных немачах. Як сьцьвярджае Гарадзенскі праваслаўна-царкоўны каляндар за 1899 рок, у той час драўляная каплічка была настолькі старая, што ад даўнасьці зарасла мохам[8].
Месца гэтае, хоць і знаходзілася за дзьве вярсты ад Засімавіцкае царквы, але ж ляжала ў забалочанай нізіне, да яго трэба было прайсьці цераз поле і лес. Тым ня меней, да «Крыжовай» каплічкі ладзіліся крыжовыя хады зь вялікай колькасьцю народу. Звычайна гэта здаралася ў прызначаныя для водаасьвечаньняў дні, а таксама ўлетку кожную нядзелю пасьля маладзіка[9].
Каплічка была зьнішчаная ў 1970-я, верагодна, падчас правядзеньня высокавольтнае лініі[8]. Пасьля асушэньня ў 1980-я балота Асіна месца разьмяшчэньня каплічкі можна вызначыць толькі прыкладна па вялікай колькасьці валуноў, што там засталіся.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Алфавитный список улиц по Квасовщина (рас.) Пружанский район. Белпошта. Праверана 28 ліпеня 2012 г.
- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 256
- ^ Kwasowszczyzna, калонія. Radzima.net. Праверана 28 ліпеня 2012 г.
- ^ Rozporządzenie Ministra Spraw Wewnętrznych z dnia 5 stycznia 1926 r. o niektórych zmianach terytorjalnych w powiecie prużańskim, w województwie poleskiem (пол.) Dz. U. z 1926 r. Nr 7, poz. 46. Kancelaria Sejmu RP. Праверана 28 ліпеня 2012 г.
- ^ Квасоўшчына // Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 4. Кн. 2. — Менск, 2007. — С. 511
- ^ Решение Брестского областного исполнительного комитета от 22 декабря 2007 г. №1094 «Об утверждении перечня местных автомобильных дорог Брестской области» (рас.) Спэцпраект «Зона». Валер Леванеўскі. Праверана 28 ліпеня 2012 г.
- ^ д. Засимовичи. Храм во имя Свт. Николая Чудотворца (1811) (рас.) Православие.by Праверана 6 верасьня 2012 г.
- ^ а б Раман Патапчук. Квасаўшчына: пошукі сьвятой мясьціны Рэлігія. Рэха Берасьцейшчыны. Праверана 29 жніўня 2012 г.
- ^ Гродненскій православно-церковный календарь, или Православіе въ Брестско-Гродненской землѣ въ концѣ XIX вѣка / Епископа Іосифа. — Изданіе 2-е. — Воронежъ: Типографія В. И. Исаева, 1899. — Т. I. — С. 60—61.
Літаратура
рэдагаваць- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 4, кн. 2. Брэсцкая вобласць / рэдкал.: Г.П. Пашкоў (дырэктар) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2007. — 608 с.: іл. ISBN 978-985-11-0388-7.