Станіслаў Белазор (сын Габрыеля)
Станіслаў Белазор (? — 1666 або 1667) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Кашталян амсьціслаўскі (з 1662).
![]() Герб «Вянява» | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Памёр | 1666 або 1667 |
Род | Белазоры |
Бацькі | Габрыель Белазор Крыстына з Астроўскіх |
Дзеці | мерк. Марцыян Белазор |
БіяграфіяРэдагаваць
Прадстаўнік шляхецкага роду Белазораў гербу «Вянява», сын Габрыеля, упіцкага падкаморага, і Крыстыны з Астроўскіх. Меў брата Казімера Караля.
Займаў пасады падсудка вількамірскага, судзьдзі земскага (з 1649), падкаморага упіцкага. Абіраўся паслом на соймы 1648, 1649, 1655[1].
Ягоным сынам, магчыма, быў Марцыян Белазор, полацкі ўніяцкі архіяпіскап.
КрыніцыРэдагаваць
- ^ Пазднякоў В. Белазоры // ВКЛ. Энцыкл. Т. 1. — Менск, 2005. С. 299.
ЛітаратураРэдагаваць
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — Менск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — 684 с.: іл. ISBN 985-11-0314-4.