Ян Рудаміна-Дусяцкі (сын Мацея)
Ян Рудаміна-Дусяцкі (каля 1543 — 21 ліпеня 1621) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага.
Герб «Трубы» | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | каля 1543 |
Памёр | 21 ліпеня 1621 |
Пахаваны | |
Род | Рудаміны-Дусяцкія |
Бацькі | Мацей Рудаміна-Дусяцкі |
Жонка | Фэліцыя з Талочкаў |
Дзеці | Пётар, Ян, Крыштап |
Біяграфія
рэдагавацьПрадстаўнік шляхецкага роду Рудамінаў-Дусяцкіх гербу «Трубы», сын Мацея, віленскага купца.
Удзельнічаў у Інфлянцкай вайне (1558—1582). У 1600 атрымаў урад войскага браслаўскага. Быў дэпутатам Галоўнага Трыбуналу ў 1602, 1605 і 1615. Збудаваў Камайскі касьцёл[1].
Ажаніўся з Фэліцыяй Талочка. У шлюбе меў сыноў Пятра, Яна і Крыштапа.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Пазднякоў В. Рудаміны // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 514.
Літаратура
рэдагаваць- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 788 с. — ISBN 985-11-0378-0