Касьцёл Сьвятога Станіслава (Лядзк)

храм у вёсцы Лядзк
Помнік сакральнай архітэктуры
Касьцёл Сьвятога Станіслава
Касьцёл Сьвятога Станіслава
Касьцёл Сьвятога Станіслава
Краіна Беларусь
Вёска Лядзк
Каардынаты 53°38′14.64″ пн. ш. 24°36′50.40″ у. д. / 53.6374° пн. ш. 24.614° у. д. / 53.6374; 24.614Каардынаты: 53°38′14.64″ пн. ш. 24°36′50.40″ у. д. / 53.6374° пн. ш. 24.614° у. д. / 53.6374; 24.614
Эпархія Гарадзенская дыяцэзія 
Архітэктурны стыль нэаготыка
Дата заснаваньня 1905
Статус Ахоўная зона
Касьцёл Сьвятога Станіслава на мапе Беларусі
Касьцёл Сьвятога Станіслава
Касьцёл Сьвятога Станіслава
Касьцёл Сьвятога Станіслава
Касьцёл Сьвятога Станіслава на Вікісховішчы

Касьцёл Сьвятога Станіслава — каталіцкі храм у цэнтры в. Лядзк (Шчучынскі раён). Помнік архітэктуры нэеаготыкі з элемэнтамі стылю мадэрн.

Архітэктура

рэдагаваць

Пабудаваны ў 20 стагодзьдзі з цэглы, нетынкаваны. Уяўляе сабой прамавугольны ў пляне аб’ём накрыты двухсхільным дахам, да якога прыбудавана пяцігранная апсіда. Да галоўнага фасаду далучана высокая двух’ярусная вежа (чацьвярык на васьмерыку), завершаная высокім шатром. Дэкор фасадаў уключае аркатурныя паясы, раскрапаваныя над стральчатымі аконнымі праёмамі своеасаблівымі шырокімі лапаткамі, якія прарэзаны вокнамі-ружамі.

Унутры касьцёл падзелены на тры нэфы, перакрытыя крыжовымі скляпеньнямі. У інтэр’еры вылучаны дапаможныя памяшканьні ў нартэксе і абапал апсіды.

Літаратура

рэдагаваць
  • Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. — Мн.: Беларуская савецкая энцыклапедыя, 1986—1988.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць