Касьцёл Сьвятога Казімера (Лепель)

Помнік сакральнай архітэктуры
Касьцёл Сьвятога Казімера
Касьцёл Сьвятога Казімера
Касьцёл Сьвятога Казімера
Краіна Беларусь
Места Лепель
Каардынаты 54°53′22″ пн. ш. 28°41′35″ у. д. / 54.88944° пн. ш. 28.69306° у. д. / 54.88944; 28.69306Каардынаты: 54°53′22″ пн. ш. 28°41′35″ у. д. / 54.88944° пн. ш. 28.69306° у. д. / 54.88944; 28.69306
Канфэсія каталіцтва
Эпархія Віцебская дыяцэзія 
Архітэктурны стыль клясыцызм
Будаваньне 18571876 гады
Статус Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь
Касьцёл Сьвятога Казімера на мапе Беларусі
Касьцёл Сьвятога Казімера
Касьцёл Сьвятога Казімера
Касьцёл Сьвятога Казімера
Commons-logo.svg Касьцёл Сьвятога Казімера на Вікісховішчы

Касьцёл Сьвятога Казімера — помнік архітэктуры XIX ст. у Лепелі. Знаходзіцца ў цэнтры места, на гістарычнай Капаніцкай вуліцы[a]. Дзейнічае. Твор архітэктуры клясыцызму. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

ГісторыяРэдагаваць

Вялікае Княства ЛітоўскаеРэдагаваць

 
Выгляд ад Рынку, 1866 г.

Першую каталіцкую парафію ў Лепелі заснаваў у 1602 годзе ўладальнік мястэчка Леў Сапега. У 1604 годзе адбылася ўрачыстая кансэкрацыя фундаванага ім драўлянага касьцёла, які стаў адным зь першых трох каталіцкіх сьвятыняў на Полаччыне.

Пад уладай Расейскай імпэрыіРэдагаваць

Па другім падзеле Рэчы Паспалітай (1793 год), калі Лепель апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл працягваў дзейнічаць. Будынак касьцёла двойчы гарэў: у 1799 і 1833 гадох, па другім пажары набажэнствы праводзіліся ў невялікай драўлянай капліцы.

У 1857—1876 гадох паводле праекту архітэктара Мачулевіча вялося будаваньне новага мураванага касьцёла. Яго фундатарам выступіў пан Мальчэўскі. У гэты час парафія налічвала 2976 каталікоў, 400 зь якіх жылі ў месьце.

Найноўшы часРэдагаваць

За савецкім часам улады зачынілі касьцёл. У 1990-я гады будынак касьцёла вярнулі каталікам. З 1993 году адбываюцца рэгулярныя набажэнствы, а ў 1995 годзе касьцёл нанава асьвяцілі.

АрхітэктураРэдагаваць

Помнік архітэктуры позьняга клясыцызму. Гэта 2-вежавая 3-нэфавая базыліка з трансэптам. Аб’ёмы нэфаў, закрысьціяў, крылаў трансэпта ўтвараюць прыступкавую кампазыцыю. Цэнтар галоўнага фасада вылучаецца рызалітам з трыкутным франтонам, дэкараваны філёнгамі, лапаткамі, карнізамі з сухарыкамі. Бакавыя фасады падзяляюцца аркавымі аконнымі праёмамі.

Нэфы перакрываюцца цыліндрычнымі скляпеньнямі на падпружных арках. У галоўным барокавым алтары, зьмешчаным у прастакутнай апсыдзе, былі скульптуры Сьвятых Пятра і Паўла, пуцьці, дэкаратыўныя вазы. Мастацкім узроўнем вылучаліся абразы «Ўзьвіжаньне Сьвятога Крыжа» і «Сьвяты Казімер». У крылах трансэпта знаходзіліся барокавыя алтары. Ва ўсходняй частцы — хоры[1].

ГалерэяРэдагаваць

Гістарычныя здымкіРэдагаваць

Сучасныя здымкіРэдагаваць

ЗаўвагіРэдагаваць

  1. ^ Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Герцэна, 1

КрыніцыРэдагаваць

  1. ^ Кулагін А. Каталіцкія храмы на Беларусі. — Менск, 2001.

ЛітаратураРэдагаваць

  • Кулагін А. Каталіцкія храмы на Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. Кулагін; маст. І. Бокі. — 2-е выд. — Менск: БелЭн, 2001. — 216 с.: іл. ISBN 985-11-0199-0.

Вонкавыя спасылкіРэдагаваць

  Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр  213Г000485