Росіца (рака)
Ро́сіца — рака ў Беларусі і Латвіі, правы прыток Дзьвіны. Цячэ ў Дрысенскім раёне Віцебскай вобласьці. Даўжыня 51 км (у межах Беларусі 36 км). Плошча вадазбору 279 км² (у Беларусі каля 150 км²). Выдатак вады ў вусьці 1,9 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,3‰.
Росіца | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Выток | каля в. Пустыні |
Вусьце | Дзьвіна |
Краіны басэйну | Беларусь, Латвія |
Вобласьці | Віцебская вобласьць |
Даўжыня | 51 км |
Сярэднегадавы сьцёк | 1,9 м³/с |
Плошча басэйну | 279 км² |
Нахіл воднай паверхні | 1,3 ‰ |
Асноўныя прытокі
рэдагавацьАгульныя зьвесткі
рэдагавацьПачынаецца за 2 км на паўднёвы захад ад вёскі Пустыні на тэрыторыі, прыналежнай да Латвіі, вусьце на граніцы з Латвіяй за 0,7 км на захад ад вёскі Новага Сяла Дрысенскага раёну. Цячэ ў межах Латгальскага ўзвышша.
Даліна трапэцападобная, яе шырыня 150—200 м, найбольшая — 1 км (каля вёскі Данькаў Дрысенскага раёну), найменшая — 40 м (ніжэй за возера Чорнае). Абалона чаргуецца па берагах (шырыня 20—70 м), каля вёскі Данькаў двухбаковая (шырыня 50 м), у вусьцевай частцы яе няма. Рэчышча на тэрыторыі Латвіі і 1 км на Беларусі каналізаванае, далей мерна зьвілістае[1].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. С. 310—311.
Літаратура
рэдагаваць- Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1
- Rosica // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom IX: Poźajście — Ruksze. — Warszawa, 1888. — S. 754