Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы (Жодзішкі)
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы
| |
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы
| |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Жодзішкі |
Каардынаты | 54°37′24.67″ пн. ш. 26°26′32.3″ у. д. / 54.6235194° пн. ш. 26.442306° у. д.Каардынаты: 54°37′24.67″ пн. ш. 26°26′32.3″ у. д. / 54.6235194° пн. ш. 26.442306° у. д. |
Канфэсія | каталіцтва |
Эпархія | Гарадзенская дыяцэзія |
Архітэктурны стыль | рэнэсансная архітэктура[d] |
Заснавальнік | Крыштоф Камар[d] |
Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь |
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы | |
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы на Вікісховішчы |
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы — помнік архітэктуры XVII стагодзьдзя ў Жодзішках. Знаходзіцца ў цэнтры колішняга мястэчка, на правым беразе ракі Вяльлі[a]. Дзее. Твор архітэктуры рэнэсансу і барока. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь.
Гісторыя
рэдагавацьВялікае Княства Літоўскае
рэдагавацьПершы драўляны касьцёл у Жодзішках каля 1453 году заснавалі ўладальнікі маёнтку Осьцікавічы. Паводле адных зьвестак, у канцы XVІ ст. з фундацыі наступных уладальнікаў, Кішкаў, у Жодзішках збудавалі мураваны кальвінскі збор. Паводле іншых зьвестак, яго збудаваў на месцы касьцёла Крыштап Комар у 1612 годзе, а яго сын Геранім вярнуў род у каталіцтва і да 1669 году збудаваў новы драўляны касьцёл пад тытулам Найсьвяцейшай Тройцы, пры якім заснаваў парафіяльную школу. Іншыя крыніцы сьцьвярджаюць, што Крыштап Комар у 1612 годзе адразу збудаваў мураваны касьцёл, а Геранім павялічыўшы фундуш, падараваў яму маёмасьць, збудаваў плябанію і парафіяльную школу.
У 1708 годзе ў падараванай Барбарай (з Комараў) Мінкевіч (Міцкевіч) і яе сынам Адамам сядзібе зьявіліся езуіты. У 1727 годзе яны збудавалі касьцёл Сьвятога Юды Тадэвуша, у 1745 годзе адкрылі музычную бурсу, у 1767 годзе — аптэку. У 1757—1766 гадох паводле праекту архітэктара Тамаша Жаброўскага збудавалі мураваны калегіюм. У 1778 годзе праводзілася рэканструкцыя касьцёла.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
рэдагавацьПа трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 год), калі Жодзішкі апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл працягваў дзеяць. Па здушэньні нацыянальна-вызвольнага паўстаньня 1863—1864 гадоў расейскія ўлады выслалі ў Кастраму пробашча Вішнеўскага і канфіскавалі тры абразы: «Сэрца Езуса», «Сьвяты Язафат» і «Сьвяты Андрэй Баболя». У 1886 годзе касьцёл атачылі высокай мураванай агароджай. У 1902 годзе да яго прыбудавалі бакавыя капліцы.
За часамі Першай сусьветнай вайны войскі Нямецкай імпэрыі зруйнавалі вежу і зладзілі ў будынку шпіталь, а потым шавецкую фабрыку.
Найноўшы час
рэдагавацьУ 1924 годзе пробашчам стаў прыхільнік беларусізацыі касьцёла Вінцэнт Гадлеўскі. Касьцёл адрэстаўравалі. У 1929 годзе да парафіі далучылася капліца ў Дубцы. У 1937 годзе мастак Пётра Сергіевіч размаляваў скляпеньні касьцельных капліцаў. У савецкі час касьцёл працягваў дзеяць.
Архітэктура
рэдагавацьПомнік архітэктуры рэнэсансу і барока. Сьпярша выцягнуты падожнай восьсю прастакутны будынак з 2-яруснай чацьверыковай вежай-званіцай на галоўным фасадзе атрымаў крыжападобную форму. З заходняга боку да яго далучаецца квадратная ў пляне, умацаваная кутнімі контрфорсамі апсыда, над якой раней узвышалася высокая і масіўная вежа-званіца. Перакрыжаваныя прастакутныя аб’ёмы накрываюцца 2-схільнымі дахамі, трыкутныя шчыты якіх ёсьць працягам роўнічных фасадаў. На галоўным фасадзе руставаным парталам вылучаецца галоўны ўваход. Сьцены падзяляюцца роўнымі лапаткамі, злучанымі спрошчана прафіляваным карнізам, праразаюцца лучковымі праёмамі вокнаў і нішамі.
Унутраная прастора перакрываецца цыліндрычнымі і крыжовымі скляпеньнямі. Апсыда раскрываецца ў залю аркавым прасьветам, усходы ў паўночна-ўсходнім куце залі вядуць на хоры. Галоўны і меншыя маштабам два бакавыя алтары маюць карынцкія калянады, што абрамляюць алтарныя абразы і нясуць фігурныя ляпныя насьценныя шчыты з мэдальёнамі ў цэнтры. Скляпеньні капліцаў аздабляе размалёўка, выкананая ў 1937 годзе мастаком Пётрам Сергіевічам[1].
Галерэя
рэдагавацьГістарычная графіка
рэдагаваць-
Ю. Азямблоўскі, 1833—1863 гг.
-
1871 г.
-
1871 г.
Гістарычныя здымкі
рэдагаваць-
Ю. Чаховіч, 1882 г.
-
каля 1900 г.
-
1904 г.
-
1915 г.
-
1915 г.
-
1915—1918 гг.
-
1915—1918 гг.
-
1915—1918 гг.
-
1915—1918 гг.
-
1917 г.
-
1920-я гг.
-
1930 г.
Сучасныя здымкі
рэдагаваць-
З боку апсыды
-
Брама
-
Інтэр'ер
-
Хоры
Заўвагі
рэдагаваць- ^ Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Першамайская, 2Б
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі. — Менск, 2008. С. 144.
Літаратура
рэдагаваць- Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Менск: Беларус. энцыкл., 1993. — 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5.
- Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. Кулагін; фатограф А. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Менск: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл. ISBN 978-985-11-0395-5.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьАб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр 412Г000594 |