Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы (Відзы)
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Касьцёл Найсьсьвяцейшай Тройцы
| |
Касьцёл Найсьсьвяцейшай Тройцы
| |
Краіна | Беларусь |
Мястэчка | Відзы |
Каардынаты | 55°23′39″ пн. ш. 26°37′37″ у. д. / 55.39417° пн. ш. 26.62694° у. д.Каардынаты: 55°23′39″ пн. ш. 26°37′37″ у. д. / 55.39417° пн. ш. 26.62694° у. д. |
Канфэсія | каталіцтва |
Эпархія | Віцебская дыяцэзія |
Архітэктурны стыль | нэаготыка |
Аўтар праекту | Вацлаў Міхневіч |
Дата заснаваньня | 1914 |
Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь |
Касьцёл Найсьсьвяцейшай Тройцы | |
Касьцёл Найсьсьвяцейшай Тройцы на Вікісховішчы |
Касьцёл Найсьсьвяцейшай Тройцы — помнік архітэктуры пачатку XX стагодзьдзя ў Відзах. Знаходзіцца ў цэнтры мястэчка, на гістарычным Рынку. Дзее. Твор архітэктуры нэаготыкі. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Відзаўскі Траецкі касьцёл — адзін з найбольш выразных помнікаў архітэктуры нэаготыкі ў Беларусі.
Гісторыя
рэдагавацьБудаваўся ў 1909—1914 гадох з чырвонай цэглы паводле праекту архітэктара Л. Вітан-Дубейкаўскага (магчыма, з Вацлавам Міхневічам). Фундатаркай сьвятыні была шляхцянка з Наўлянаў Мітаслаўская.
У Першую сусьветную вайну касьцёл атрымаў пашкоджаньні ад прыцэльнага агню расейскай артылерыі. Ягоныя вежы выкарыстоўваліся ў якасьці назіральнага пункту, дзеля ўсталяваньня кулямётаў, разьмяшчэньня снайпэраў. У 1920-я гады будынак касьцёла аднавілі.
У 1948 годзе касьцёл зачынілі савецкія ўлады. З 1950 годзе ў яго будынку зрабілі склад ільну, потым — збожжа, а пазьней у ім была спартовая заля. У 1989 годзе касьцёл вярнулі каталікам.
Архітэктура
рэдагавацьПомнік архітэктуры нэаготыкі. Гэта 3-нэфавая 2-вежавая базыліка з 5-граннай апсыдай, 2-павярховымі закрысьціямі і трансэптам[1]. Прыступкавыя вежы завяршаюцца вострымі 8-граннымі шатрамі. Паміж вежамі знаходзіцца трыкутны франтон, завершаны высокімі зубцамі. На галоўным фасадзе вылучаецца пэрспэктыўны партал з вімпэргам. Над ім — велізарнае акно-ружа, пераплёт якога выкладаецца зь фігурнай цэглы. На тарцы цэнтральнага нэфа ёсьць вежа-сыгнатурка з звонам.
У інтэр'еры нэфы падзяляюцца шэрагамі калёнаў складанага профілю. Скляпеньні бакавых нэфаў крыжовыя. Цэнтральны нэф мае драўляную роўную столь. Аўтэнтычная аздоба і арган не захаваліся.
Побач з касьцёлам знаходзіцца 2-павярховы будынак плябаніі, дзе ў наш час разьмяшчаецца лякарня.
Галерэя
рэдагавацьГістарычныя здымкі
рэдагаваць-
З боку вуліцы Татарскай, 1915 г.
-
З боку вуліцы Татарскай, 1917 г.
-
З боку Рынку, 1916 г.
-
З боку Рынку, 1916 г.
-
З боку Рынку, 1917 г.
-
З боку Рынку, 1917 г.
-
З боку апсыды, 1916 г.
-
Галоўны фасад, 1919 г.
-
Бакавы фасад, 1917 г.
-
Бакавы фасад, 1918 г.
-
Інтэр'ер, 1917 г.
-
З боку вуліцы Віленскай, 1915 г.
-
З боку вуліцы Віленскай, 1916 г.
-
З боку Віленскага гасьцінца, люты 1918 г.
-
З боку Віленскага гасьцінца, 1918 г.
-
Агульны выгляд, 1917 г.
Сучасныя здымкі
рэдагаваць-
Агульны выгляд
-
Галоўны фасад
-
Інтэр'ер
-
Звон
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Кулагін А. Каталіцкія храмы на Беларусі. — Менск, 2001.
Літаратура
рэдагаваць- Кулагін А. Каталіцкія храмы на Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. Кулагін; маст. І. Бокі. — 2-е выд. — Менск: БелЭн, 2001. — 216 с.: іл. ISBN 985-11-0199-0.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьАб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр 213Г000180 |
- Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы ў Відзах, Radzima.org
- Відзы — парафія Нараджэньня Найсьвяцейшай Панны Марыі. Catholic.by. Праверана 26 чэрвеня 2021 г.