Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы (Ішчална)
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы
| |
![]() Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы
| |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Ішчална |
Каардынаты | 53°39′53.89″ пн. ш. 24°52′38.39″ у. д. / 53.6649694° пн. ш. 24.8773306° у. д.Каардынаты: 53°39′53.89″ пн. ш. 24°52′38.39″ у. д. / 53.6649694° пн. ш. 24.8773306° у. д. |
Канфэсія | каталіцтва |
Эпархія | Гарадзенская дыяцэзія |
Дата заснаваньня | XVI ст. |
Статус | Ахоўная зона |
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы на мапе Беларусі ![]() ![]() Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы | |
![]() |
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы — помнік архітэктуры XVIII ст. у Ішчалне. Знаходзіцца на левым беразе ракі Ішчалнянкі. Твор архітэктуры барока. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
З паўднёвага боку касьцёла знаходзіцца старажытны сонечны гадзіньнік — узор дакладнай мэханікі, вырабленай у Вільні ў XVIII ст.
ГісторыяРэдагаваць
Вялікае Княства ЛітоўскаеРэдагаваць
У 1515 годзе падкаморы надворны Андрэй Давойна заснаваў у Ішчалне першы драўляны касьцёл. У 1713 годзе згарэла касьцельная плябанія.
У 1755—1761 гадох на сродкі харунжага гарадзенскага Юзэфа Вала замест драўлянага збудавалі новы мураваны касьцёл[1]. У канцы XVIII ст. пры касьцёле дзейнічалі школа і шпіталь.
Пад уладай Расейскай імпэрыіРэдагаваць
Па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 год) касьцёл працягваў дзейнічаць. У XIX ст. побач з касьцёлам збудавалі званіцу.
У час нацыянальна-вызвольнага паўстаньня (1863—1864) пробашч касьцёла а. Адам Фалькоўскі зачытаў з касьцельнай катэдры Маніфэст Народнага ўраду, 25 чэрвеня 1863 году ўлады Расейскай імпэрыі расстралялі яго ў Лідзе. Беспасярэдні ўдзел у паўстаньні браў парафіянін Ян Сямашка, высланы расейскімі ўладамі ў Сыбір.
Найноўшы часРэдагаваць
Па Другой Сусьветнай вайне касьцёл пэўны час дзейнічаў без сьвятара. З 1991 году касьцёл дзейнічае.
АрхітэктураРэдагаваць
Помнік архітэктуры барока. Гэта 1-нэфавая 2-вежавая базыліка з 5-граннай апсыдай і бакавымі закрысьціямі. Над вузкай цэнтральнай роўніцай галоўнага фасада ўзвышаюцца квадратныя ў пляне вежы, якія рэльефна выступаюць з асноўнага аб’ёму і маюць нізкае шаломападобнае завяршэньне. Фасадныя і бакавыя роўніцы вежаў апярэзваюцца карнізамі, падзяляюцца роўнымі прастакутнымі філёнгамі і праразаюцца прастакутнымі, лучковымі і паўцыркульнымі аконнымі праёмамі. Бакавыя фасады будынка завяршаюцца карнізам і падзяляюцца ў верхняй частцы двума радамі лучковых вокнаў.
Унутраная прастора перакрываецца драўляным лучковым скляпеньнем. Сьцены дэкаруюцца тонкімі злучанымі лапаткамі і завяршаюцца шырокім карнізам. Над бабінцам паміж аб’ёмамі вежаў месьцяцца ступеньчатыя ў пляне хоры. Інтэр’ер упрыгожваюць тры алтары і амбон. Галоўны алтар 2-ярусны: першы ярус, пастаўлены на высокім цокалі, падзяляецца калёнамі карынтскага ордэра на тры часткі і аддзяляецца ад другога яруса хвалепадобным антаблемэнтам зь ляпным дэкорам. У цэнтры другога ярусу — картуш з люнэтам, з бакоў якога месьцяцца маляўнічыя панэлі і дэкаратыўныя вазы. Два бакавыя алтары формай і дэкорам напамінаюць галоўны, але крыху меншыя за яго, завяршаюцца скульптурнымі кампазыцыямі. Амбон хвалепадобнай формы, дэкаруецца ляпнымі ракайлямі, скульптурнай кампазыцыяй на біблейскія тэмы[2].
ГалерэяРэдагаваць
Гістарычныя здымкіРэдагаваць
- Старыя здымкі
Сучасныя здымкіРэдагаваць
- Сучасны стан
КрыніцыРэдагаваць
ЛітаратураРэдагаваць
- Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Менск: Беларус. энцыкл., 1993. — 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5.
- Круцікаў У., Лаўрэш Л. Гісторыя парафіі ў Ішчалне [1] // «Наша Слова» № 22 (708) 15 чэрвеня 2005 г.
Вонкавыя спасылкіРэдагаваць
Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр 412Г000631 |
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы (Ішчална) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў