Касьцёл Сьвятой Ганны і кляштар бэрнардынаў (Полацак)

Помнік сакральнай архітэктуры
Касьцёл Сьвятой Ганны і кляштар бэрнардынаў
Касьцёл Сьвятой Ганны і кляштар бэрнардынаў
Касьцёл Сьвятой Ганны і кляштар бэрнардынаў
Краіна Беларусь
Места Полацак
Каардынаты 55°28′50″ пн. ш. 28°46′16″ у. д. / 55.48056° пн. ш. 28.77111° у. д. / 55.48056; 28.77111Каардынаты: 55°28′50″ пн. ш. 28°46′16″ у. д. / 55.48056° пн. ш. 28.77111° у. д. / 55.48056; 28.77111
Эпархія Полацкая япархія[d] 
Архітэктурны стыль барокавая архітэктура[d]
Дата заснаваньня XV ст.
Дата скасаваньня 1832
Статус Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь
Касьцёл Сьвятой Ганны і кляштар бэрнардынаў на мапе Беларусі
Касьцёл Сьвятой Ганны і кляштар бэрнардынаў
Касьцёл Сьвятой Ганны і кляштар бэрнардынаў
Касьцёл Сьвятой Ганны і кляштар бэрнардынаў
Касьцёл Сьвятой Ганны і кляштар бэрнардынаў на Вікісховішчы

Касьцёл Сьвятой Ганны і кляштар бэрнардынаў — помнік архітэктуры XVIII стагодзьдзя ў Полацку. Знаходзіцца на левым беразе Дзьвіны, у Задзьвіньні[a]. Дзеяў да 1832 году. Твор архітэктуры барока. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

Комплекс Полацкага бэрнардынскага кляштару складаўся з касьцёла, кляштарнага корпуса, гаспадарчых пабудоваў (пякарні, бровара, лядоўні, кузьні, стайні, лазьні) і пладовага саду з агародам. У 1940-я гады касьцёл часткова зруйнавалі савецкія ўлады. У наш час у былым жылым корпусе месьціцца мэдычная ўстанова, руіны касьцёла патрабуюць неадкладнай кансэрвацыі і рэстаўрацыі.

Гісторыя

рэдагаваць

Вялікае Княства Літоўскае

рэдагаваць

У 1498 вялікі князь Аляксандар заснаваў у Полацку кляштар бэрнардынаў. У 1502 годзе манахі збудавалі першы драўляны касьцёл. У Інфлянцкую вайну (1558—1583) маскоўскія акупанты гвалтоўна перарабілі касьцёл пад царкву Маскоўскага патрыярхату. У 1563 годзе кляштарныя будынкі згарэлі ў пажары.

У 1696 годзе ваявода полацкі Аляксандар Слушка зноў запрасіў бэрнардынаў у Полацак, дзе ахвяраваў ім пляц на слабадзе Кабаку. Па яго сьмерці ахвяраваньні на кляштар рабілі Буйніцкія — падчашыя Полацкага ваяводзтва. У 1695 годзе кляштар перанесьлі на левы бераг Дзьвіны[1].

Па пажары 1758 году на месцы драўляных збудавалі мураваныя касьцёл і жылы корпус. У 1769 годзе касьцёл асьвяцілі. На 1772 год у кляштары было 10 манахаў, дзеяла філязофская школа.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

рэдагаваць

Па другім падзеле Рэчы Паспалітай (1793 год), калі задзьвінская частка Полацку апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл і кляштар працягвалі дзеяць. У 1778 на месцы драўлянага збудавалі мураваны кляштарны корпус.

Па здушэньні вызвольнага паўстаньня (1830—1831) у 1832 годзе расейскія ўлады ліквідавалі кляштар, касьцёл і кляштарны корпус гвалтоўна адабралі ў Сьвятога Пасаду і перадалі Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царкве).

Найноўшы час

рэдагаваць

У 1920-я гады савецкія ўлады зачынілі царкву. У Другую сусьветную вайну комплекс атрымаў пашкоджаньні.

Па вайне савецкія ўлады часткова зруйнавалі касьцёл.

Архітэктура

рэдагаваць
 
Касьцёл, сучасны стан

Касьцёл — 2-вежавая 1-нэфавая базыліка пад 2-схільным дахам з трансэптам. Франтоны галоўнага і бакавога фасадаў мелі фігурныя завяршэньні. Над галоўным фасадам узвышаліся 4-ярусныя вежы, у трэцім ярусе якіх былі скразныя паўцыркульныя вокны. У плястыцы фасадаў выкарыстоўваўся клясычны ордэр.

Усярэдзіне нэф касьцёла перакрываўся цыліндрычным скляпеньнем. Над уваходам на 2 слупах-пілёнах выступалі хоры, на іх і вышэй на званіцу вялі вітыя сходы[2].

Кляштарны корпус

рэдагаваць

Кляштарны корпус — выцягнуты прастакутны ў пляне будынак, які з захаду завяршаецца пэрпэндыкулярна разьмешчаным крылом з трапезнай на першым паверсе. Будынак меў стрыманы дэкор: роўныя пілястры, прастакутныя ліштвы, прафіляваныя карнізы. Плян галерэйны з аднабаковым разьмяшчэньнем кельляў, перакрыцьці памяшканьняў скляпеністыя. Будынак накрывала дахоўка.

Гістарычная графіка

рэдагаваць

Гістарычныя здымкі

рэдагаваць
  1. ^ Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца 23 Гвардзейцаў
  1. ^ Рукописный отдел Библиотеки Академии наук (Петербургское отделение). F. 266. Т. 3. План Полоцка (Plan von Polozko) 1707 г.
  2. ^ Кукуня В. Полацкі касцёл і кляштар бернардзінцаў // Архітэктура Беларусі. Энцыкл. — Менск, 1993. С. 398.

Літаратура

рэдагаваць
  • Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Менск: Беларус. энцыкл., 1993. — 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5.
  • Слюнькова И. Н. Монастыри восточной и западной традиций: Наследие архитектуры Беларуси / Рос. акад. архитектуры и строит. наук. — М.: Прогресс-Традиция, 2002. — 600 с.: ил. ISBN 5-89826-093-5.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць
  Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр  212Г000613