Касьцёл Адведзінаў Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар кармэлітаў (Вялікая Бераставіца)
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Касьцёл Адведзінаў Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар кармэлітаў
| |
Касьцёл Адведзінаў Найсьвяцейшай Панны Марыі
| |
Краіна | Беларусь |
Мястэчка | Вялікая Бераставіца |
Каардынаты | 53°11′34″ пн. ш. 24°01′10″ у. д. / 53.19278° пн. ш. 24.01944° у. д.Каардынаты: 53°11′34″ пн. ш. 24°01′10″ у. д. / 53.19278° пн. ш. 24.01944° у. д. |
Канфэсія | Каталіцкая царква |
Эпархія | Гарадзенская дыяцэзія |
Архітэктурны стыль | барока |
Заснавальнік | Геранім Хадкевіч |
Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь |
Касьцёл Адведзінаў Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар кармэлітаў |
Касьцёл Адведзінаў Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар кармэлітаў — помнік архітэктуры XVII стагодзьдзя ў Вялікай Бераставіцы. Знаходзіцца ў цэнтры мястэчка, на гістарычным Рынку[a]. Касьцёл стаіць у руінах, кляштар існаваў да 1832 году. Твор архітэктуры раньняга барока. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Гісторыя
рэдагавацьВялікае Княства Літоўскае
рэдагавацьУ 1615 годзе ўладальнік маёнтку Геранім Хадкевіч заснаваў у Вялікай Бераставіцы місію кармэлітаў, якія валодалі касьцёлам. У 1741 годзе праводзіўся рамонт касьцёла з фундацыі кракаўскага кашталяна Юзэфа Мнішка. У 1794 годзе пры касьцёле існаваў шпіталь, заснаваны на сродкі Ю. Патоцкай, у другой палове XVIII — першай палове XIX ст. дзеяла школа.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
рэдагавацьПа трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 год), калі Вялікая Бераставіца апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл і кляштар працягвалі дзеяць. Аднак па здушэньні вызвольнага паўстаньня (1830—1831) у 1832 годзе расейскія ўлады ліквідавалі кляштар, будынак якога зруйнавалі. У 1855 годзе праводзіўся рамонт касьцёла. Па здушэньні нацыянальна-вызвольнага паўстаньня (1863—1864) у 1866 годзе расейскія ўлады гвалтоўна перарабілі касьцёл пад царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы)
Найноўшы час
рэдагавацьУ 1920 годзе ўлады міжваеннай Польскай Рэспублікі вярнулі касьцёл каталікам. Па Другой сусьветнай вайне савецкія ўлады зачынілі касьцёл, будынак якога занядбалі. У 1992 годзе будынак касьцёла пацярпеў ад пажару.
Архітэктура
рэдагавацьПомнік архітэктуры раньняга барока. Гэта 3-нэфавая базыліка з трансэптам, паўкруглай апсыдай і дзьвюма нізкімі закрысьціямі з бакоў алтарнай часткі. Галоўны бязьвежавы заходні фасад падзяляецца пілястрамі на тры часткі і завяршаецца прыступкавым атыкам. Узвышаная сярэдняя частка завяршаецца франтонам з авальнай нішай у цэнтры. Нізкія бакавыя нэфы і закрысьціі кантрастуюць з 2-ярусным цэнтральным нэфам і крыламі трансэпта пад вальмавым дахам. Сьцены цэнтральнага нэфу падзяляюцца пілястрамі, бакавых нэфаў — лапаткамі. Аконныя праёмы з лучковымі аркавымі завяршэньнямі.
Унутраная прастора падзяляецца чатырма масіўнымі слупамі на тры нэфы. Цэнтральны павышаны нэф перакрываецца цыліндрычнымі скляпеньнямі на распалубках, бакавыя — крыжовымі. Пры ўваходзе месьцяцца хоры. Найважнейшай рэліквіяй касьцёла быў абраз анёлаў-ахоўнікаў, які напісаў Францішак Смуглевіч. Пад будынкам крыпта — дзевяць памяшканьняў, злучаных пераходамі[1].
Галерэя
рэдагавацьГістарычныя здымкі
рэдагаваць-
С. Касакоўскі, 1895 г.
-
С. Касакоўскі, 1895 г.
-
С. Касакоўскі, 1900 г.
-
каля 1900 г.
-
С. Касакоўскі, 1901 г.
-
С. Касакоўскі, 1901 г.
-
да 1915 г.
-
да 1915 г.
-
да 1915 г.
-
П. Валынцэвіч, 29 чэрвеня 1911 г.
-
1915—1918 гг.
-
1923 г.
-
да 1939 г.
-
да 1939 г.
-
да 1939 г.
-
1937 г.
-
1937 г.
-
1937 г.
-
1937 г.
-
1941 г.
Сучасныя здымкі
рэдагаваць-
Агульны выгляд
-
Галоўны фасад
-
Інтэр'ер
-
Інтэр'ер
Заўвагі
рэдагаваць- ^ Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Дзяржынскага, 5
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі. — Менск, 2008. С. 74.
Літаратура
рэдагаваць- Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Менск: Беларус. энцыкл., 1993. — 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5.
- Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. Кулагін; фатограф А. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Менск: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл. ISBN 978-985-11-0395-5.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьАб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр 412Г000078 |