Касаблянка (фільм)
«Касабля́нка» (па-ангельску: Casablanca) — амэрыканская рамантычная драма 1942 году, вырабленая рэжысэрам Майклам Кэртызам. Галоўныя ролі выканалі Гамфры Богарт, Інгрыд Бэргман і Пол Гэнрэйд. Фільм быў зьняты падчас Другой сусьветнай вайны, ён прысьвечаны амэрыканскаму эмігранту, які павінен выбіраць паміж каханьнем да жанчыны або дапамогай ёй і ейнаму мужу, лідэру чэскага супраціву, уцячы з кантраляванага Вішы гораду Касаблянкі, каб працягнуць барацьбу супраць нацыстаў. Сцэнар заснаваны на сцэнічнай п’есе «Ўсе прыходзяць да Рыка» працы Мюрэя Бэрнэта і Джаан Элісан. Ролі другога пляну выканалі Клод Рэйнз, Конрад Файт, Сыдні Грынстрыт, Пітэр Лорэ і Дулі Ўілсан.
Рэдактарка тэкстаў кампаніі Warner Bros. Ірэн Дайманд пераканала прадусара Гэла Ўоліса набыць правы на экранізацыю спэктаклю ў студзені 1942 году. Першапачаткова падрыхтаваць сцэнар было даручана братам Джуліюсу і Філіпу Дж. Эпстэйнам. Аднак, не зважаючы на супраціў студыі, яны пакінулі праект, каб пачаць працаваць над сэрыямі дакумэнтальных фільмаў Фрэнка Капры «Чаму мы змагаемся» ў пачатку 1942 году. Працягваць працаваць над сцэнаром фільму было даручана Гаўарду Коху, пакуль Эпстэйны не вярнуліся празь месяц. Асноўныя здымкі пачаліся 25 траўня 1942 году і скончыліся 3 жніўня. Фільм быў цалкам зьняты на студыі Warner Bros. у Бэрбанку ў штаце Каліфорніі, за выключэньнем аднаго эпізоду ў аэрапорце Ван-Найз у Лос-Анджэлесе.
Перасягнуўшы чаканьні, «Касаблянка» атрымала прэмію Оскар за найлепшы фільм, а Кэртыз быў абраны найлепшым рэжысэрам, у той час, як Эпстэйны і Кох былі ўзнагароджаныя за найлепшы адаптаваны сцэнар. Фільм стала ўлучаецца ў розныя сьпісы найвялікшых фільмаў у гісторыі. У 1989 годзе Бібліятэка Кангрэсу ЗША абрала фільм адным зь першых дзеля захаваньня ў Нацыянальным рэестры фільмаў.
Сюжэт
рэдагавацьУ сьнежні 1941 году амэрыканскі эмігрант Рык Блэйн (Гамфры Богарт) валодае начным клюбам і гульнявой заляй у Касаблянцы. «Амэрыканская кавярня Рыка» прыцягвае розную кліентуру, у тым ліку францускае чынавенства рэжыму Вішы і нямецкіх службоўцаў, уцекачоў, якія адчайна імкнуцца дабрацца да нэўтральных Злучаных Штатаў, і тых, хто на іх палюе. Не зважаючы на тое, што Рык выказвае сваю нэўтральнасьць ва ўсіх пытаньнях, падчас Другой італьянска-этыёпскай вайны ён увозіў зброю ў Этыёпію і ваяваў на баку рэспубліканцаў у Грамадзянскай вайне ў Гішпаніі. Дробны ашуканец Угартэ (Пітэр Лорэ) хваліцца Рыку транзытнымі лістамі, атрыманымі ў выніку забойства двух нямецкіх кур’ераў. Дакумэнты дазваляюць прад’яўнікам свабодна падарожнічаць па акупаванай немцамі Эўропе і нэўтральнай Партугаліі, такім чынам, яны ёсьць бясцэннымі для ўцякачоў, якія апынуліся ў Касаблянцы. Угартэ плянуе прадаць іх у клюбе і ўгаворвае Рыка патрымаць іх у сябе. Перш чым ён пасьпявае сустрэцца з кліентамі, Угартэ арыштоўваецца мясцовай паліцыяй, якую ачольвае капітан Люі Рэно (Клод Рэйнз), непрыкрыта карумпаванага прэфэкта паліцыі. Угартэ памірае ў зьняволеньні, не раскрыўшы, што ў Рыка ёсьць лісты.
Чыньнікам цынічнасьці Рыка ёсьць былая ягоная каханая Ільза Люнд (Інгрыд Бэргман), які пакінула яго ў Парыжы, перад іхнымі ўцёкамі ад немцаў. Заўважыўшы Рыкава сябра і піяніста Сэма (Дулі Ўілсан), Ільза просіць яго сыграць ейную ўлюбёную кампазыцыі «As Time Goes By». Рык выбягае, разьюшаны тым, што Сэм не падпарадкаваўся ягонаму загаду ніколі не выконваць гэтую песьню, і замерае ашаломлены, убачыўшы Ільзу. Яе суправаджае свайго муж Віктар Ласла (Пол Гэнрэйд), вядомага лідэра чэскага Супраціву, які здолеў зьбегчы зь нямецкага палону. Ім патрэбныя лісты, каб зьбегчы ў Амэрыку, што дазволіць Ласла працягнуць ягоную працу. Маёр Штрасэр (Конрад Файт) прыехаў у Касаблянку, каб перашкодзіць яму. Калі Ласла распытвае сыньёра Фэрары (Сыдні Грынстрыт), кіраўніка злачыннага сьвету і прыязнага канкурэнта Рыка, той выказвае падазрэньне, што ў транзытныя ліста захоўваюцца ў Рыка. У той вечар Ласла вяртаецца ў Рыкаву кавярну і робіць яму прапанову за лісты. Рык адмаўляецца прадаваць іх за любую цану, кажучы Ласла спытаць у ягонай жонкі прычыну. Іх перарывае група нямецкіх афіцэраў, ачоленая Штрасэрам, якія сьпяваюць песьню «Вахта на Райне». Ласла загадвае гаўс-бэнду сыграць «Марсэльезу». Ласла пачынае сьпяваць, спачатку адзін, а потым патрыятычны запал ахоплівае натоўп, і ўсе далучаюцца, заглушаючы сьпевы немцаў. Штрасэр патрабуе ад Рэно зачыніць клюб, і капітан паліцыі падпарадкоўваецца.
Ільза сутыкаецца з Рыкам у бязьлюднай кавярні, а калі ён адмаўляецца аддаць ёй лісты, яна пагражае яму пісталетам, але потым прызнаецца, што ўсё яшчэ кахае яго. Яна тлумачыць, што калі яны сустрэліся і закахаліся ў Парыжы ў 1940 годзе, яна лічыла, што ейнага мужа забілі былі немцы пры спробе ўцячы з канцлягера. Рыхтуючыся да ўцёкаў з Рыкам з Парыжу, яна дазналася, што муж яшчэ жывы і кахаецца пад Парыжам, таму яна пакінула Рыка. Горыч Рыка раствараецца. Ён згаджаецца дапамагчы, дазваляючы ёй паверыць, што яна застанецца зь ім, калі Ласла сыдзе. Ласла, ведаючы пра каханьне Рыка да Ільзы, спрабуе пераканаць яго выкарыстаць лісты, каб адвезьці яе ў бясьпечнае месца.
Калі паліцыя арыштоўвае Ласла па надуманым абвінавачваньні, Рык угаворвае Рэно вызваліць яго, паабяцаўшы стварыць значна больш сур’ёзную нагоду да ягонага арышту. Каб разьвеяць падазрэньні Рэно, Рык тлумачыць, што яны зь Ільзай зьедуць у Амэрыку. Калі Рэно спрабуе арыштаваць Ласла, як было дамоўлена, Рык прымушае яго пад прыцэлам зброі дапамагчы ім уцячы. У апошні момант Рык прымушае Ільзу разам з Ласла сесьці на самалёт у Лісабон, кажучы ёй, што яна пашкадуе, калі застанецца зь ім. Штрасэр, які даведваецца пра спробы ўцёкаў Ласла з Касаблянцы, нечакана зьяўляецца ў аэрапорце. Рык страляе ў яго, калі той спрабуе ўмяшацца. Калі прыбываюць паліцыянты, Рэно робіць паўзу, а затым загадвае ім шукаць звычайных падазроных. Паліцыянты сыходзяць, пакінуўшы Рыка і капітана Рэно разам. Ён прапануе Рыку далучыцца да Вольнай Францыі ў Бразавілі. Калі яны сыходзяць у туман, Рык кажа, што напэўна гэта ёсьць пачаткам прыгожага сяброўства.
Крытыка
рэдагавацьГазэта Variety высока ацаніла ў фільме спалучэньне выдатных выступаў, захапляльнага сюжэту і акуратнай рэжысуры, а таксама разнастайнасьць настрояў, падзеяў, напружаньня, камэдыі і драмы[3]. Некаторыя іншыя агляды мелі менш энтузіязму. Гэтак The New Yorker нарок кінастужку толькі даволі зносным фільмам, дадаўшы, што выступ Богарта не дацягвае да ягонай акторскай гры ў фільме «Празь Ціхі акіян». За семь дзесяцігодзьдзяў з моманту стварэньня фільм стаў папулярным. На думку Роджэра Эбэрта, «Касаблянка», верагодна, знаходзіцца ў большай колькасьці сьпісаў найвялікшых фільмаў усіх часоў, чым любы іншы фільм, у тым ліку «Грамадзянін Кейн» празь ягоную больш шырокую прывабнасьць. Эбэрт выказаў меркаваньне, што «Грамадзянін Кейн» звычайна лічыцца больш вялікшым фільмам, але «Касаблянку» любяць больш.
«Касаблянка» мае рэйтынг ухваленьня 99% і сярэднеўзважаных 9,40/10 балаў на Rotten Tomatoes на падставе 122 аглядаў. На думку крытыкаў фільм ёсьць бясспрэчным шэдэўрам і, магчыма, галоўным творам Галівуду пра каханьне і рамантыку. Працягваючы, «Касаблянка» з узростам толькі палепшылася. На Metacritic фільм мае ідэальных 100 балаў з 100 магчымых, базуючыся 18 рэцэнзіях, што сьведчыць пра ўсеагульнае ўхваленьне[4]. Гэта адзін зь нямногіх фільмаў за ўсю гісторыю сайта, які дасягнуў ідэальнага сукупнага балу[5].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в г д е ё Чэхаславацкая кінабаза (чэс.) — 2001.
- ^ а б IMDb (анг.) — 1990.
- ^ «Variety 100 Reviews: Casablanca». Variety.
- ^ «Casablanca Reviews». Metacritic.
- ^ «The Best Movies of All Time». Metacritic.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Касаблянка (анг.) на сайце IMDb
- Касаблянка на сайце «Rotten Tomatoes» (анг.)
- Касаблянка на Metacritic