Бразавіль
Бразаві́ль — самы вялікі горад і сталіца Рэспублікі Конга, разьмешчаны на рацэ Конга. Колькасьць насельніцтва налічвае 2 145 783 чалавек, што складае прыкладна 40% насельніцтва краіны. Горад быў заснаваны ў 1880 годзе на месцы невялікага паселішча Нкуна, франка-італьянскім першапраходцам П’ерам дэ Бразам, ад імя якога і пайшла назва гораду. На другім беразе Конга, насупраць Бразавілю знаходзіцца горад Кіншаса, сталіца Дэмакратычнай Рэспублікі Конга, якая налічвае 7 млн жыхароў.
Бразавіль | |||||
| |||||
Дата заснаваньня: | 10 верасьня 1880 | ||||
Горад з: | 1880 | ||||
Краіна: | Рэспубліка Конга | ||||
Плошча: | 263,9 км² | ||||
Вышыня: | 320 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва (2023) | |||||
колькасьць: | 2 145 783 чал.[1] | ||||
шчыльнасьць: | 8131,05 чал./км² | ||||
Часавы пас: | UTC+1 | ||||
Тэлефонны код: | 242 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 4°16′10″ пд. ш. 15°16′16″ у. д. / 4.26944° пд. ш. 15.27111° у. д.Каардынаты: 4°16′10″ пд. ш. 15°16′16″ у. д. / 4.26944° пд. ш. 15.27111° у. д. | ||||
Бразавіль | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
http://www.brazzaville.cg |
Гісторыя
рэдагавацьГорад быў заснаваны 10 верасьня 1880 году на месцы невялікага паселішча Нкуна франка-італьянскім першапраходцам П’ерам дэ Бразам. Мясцовы ўладар Макока Тэке падпісаў дамову з дэ Бразам па якой мясцовая зямля пераходзіла да Францускай імпэрыі. Горад быў пабудаваны чатыры гады пазьней насупраць Леапольдвілю (цяпер Кіншаса), пабудаваным бэльгійцамі на другім беразе ракі. З кастрычніка 1880 году да траўня 1882 году, тэрыторыя будучага Бразавілю была акупаваная невялікім вайсковым бэльгійскім атрадам пад кіраўніцтвам сэнэгальскага сэржанта Маламіна Камары. Францускі кантроль над тэрыторыяй быў адноўлены пасьля Бэрлінскай канфэрэнцыі 1884 году. Горад стаў першай сталіцай Францускага Конга, а потым Францускай Экватарыяльнай Афрыкі. У 1924 годзе Конга-Акіянская чыгунка злучыла горад з марскім портам Поінт-Ноірэ.
У 1944 годзе, Бразавіль прыймаў канфэрэнцыю вайсковых сілаў Вольнай Францыі, і прадстаўляў Францускія Афрыканскія калёніі. Вынікам Бразавільскай Дэклярацыі стаў перагляд адносінаў паміж калёніямі і Францыяй пасьля Другой сусьветнай вайны.
Да 1960-х гадоў горад падзяляўся на эўрапейскую частку (цэнтар гораду), і афрыканскія сэктары (Пота-Пота, Баконга і Макелекеле). У 1980-х гадах непшапачатковы падзел гораду быў зьменены, з гэтага часу горад падзяляецца на сем раёнаў: Макелекеле, Баконга, Пота-Пота, Маўнгалі, Куэнзэ, Талангаі і Мфілоў.
Горад некалькі разоў цярпеў ад узброеных канфліктаў паміж паўстанцамі і ўрадавымі сіламі, паміж Рэспублікай Конга і Дэмакратычнай Рэспублікай Конга і Анголай. Акрамя таго крывавая грамадзянская вайна 1990-х гадоў прывяла да сьмерці тысячаў жыхароў гораду, а дзясяткі тысяч пакінулі горад.