Інгрыд Бэргман (па-швэдзку: Ingrid Bergman, 29 жніўня 1915, Стакгольм, Швэцыя — 29 жніўня 1982, Лёндан, Вялікабрытанія) — швэдзкая й амэрыканская актрыса. У рэйтынгу Амэрыканскага інстытуту кінамастацтва — 100 найвялікшых зорак кіно за 100 гадоў паводле вэрсіі AFI — займае 4-е месца. Тройчы ляўрэат прэміяў «Оскар» і «Давід і Данатэла», чатыры разы — прэміі «Залаты Глёбус», двойчы — прэміі «Эмі», першы ляўрэат прэміі «Тоні» (1947).

Інгрыд Бэргман
IngridBergmanportrait.jpg
Дата нараджэньня 29 жніўня 1915
Месца нараджэньня Стакгольм, Швэцыя
Дата сьмерці 29 жніўня 1982
Месца сьмерці Лёндан, Вялікабрытанія
Грамадзянства Швэцыя
Прафэсія акторка
Кар’ера 19341982
Узнагароды «Оскар» (1945, 1957, 1975)
IMDb ID 0000006
Сайт Афіцыйны сайт

Зьмест

БіяграфіяРэдагаваць

Вучылася ў школе пры Драматычным тэатры ў Стакгольме. У кіно пачала здымацца з 1934 году. Аторка шматграннага таленту, разнастайных амплюа, пераймала ў сваёй творчасьці розныя стылі й творчыя манеры, спэцыфіку розных нацыянальных школаў.

Сусьветнае прызнаньне атрымала пасьля здымак у стужках «Газавае сьвятло» (1944, прэмія «Оскар»), «Анастасія» (1956, прэмія «Оскар»), «Зачараваны», «Дрэнная слава» ў ЗША; «Стромбалі, зямля божая» (1950), «Эўропа-51» (1951) у Італіі, «Алена й мужчыны» (1956) у Францыі, «Жоўты ролс-ройс» (1965), «Кветка кактуса» ў Вялікабрытаніі, а таксама ў фільмах «Свэдэнг’ельмы» (1935), «Забойства ва Ўсходнім экспрэсе» (1975, прэмія «Оскар»), «Восеньская саната».

Разам з А. Бургес аўтар кнігі «Мая гісторыя», якая выйшла ў 1980 годзе.

ФільмаграфіяРэдагаваць

  • 1969 — Кветка кактуса

ЛітаратураРэдагаваць

  • Беларуская энцыкляпэдыя: У 18 т. Т.3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3)

Вонкавыя спасылкіРэдагаваць

  Інгрыд Бэргмансховішча мультымэдыйных матэрыялаў