Гамфры Богарт
Га́мфры Бо́гарт (па-ангельску: Humphrey DeForest Bogart; 25 сьнежня 1899 — 14 студзеня 1957) — амэрыканскі кінаактор, які стаў эмблемай жанру нуар і які служыў шанаваным узорам для актораў Эўропы і Амэрыкі. У Беларусі вядомы ў асноўным па фільмах Мальтыйскі сокал (1941) і Касаблянка (1942). У 1999 годзе Амэрыканскі інстытут кіно назваў Богарта найвялікшым амэрыканскім кінаакторам у гісторыі.
Гамфры Богарт | |
Humphrey Bogart | |
Імя пры нараджэньні | Гамфры Дэфарэст Богарт |
---|---|
Дата нараджэньня | 25 сьнежня 1899 |
Месца нараджэньня | Нью-Ёрк, ЗША |
Дата сьмерці | 14 студзеня 1957 (57 гадоў) |
Месца сьмерці | Лос-Анджэлес, Каліфорнія, ЗША |
Прычына сьмерці | рак стрававода[d] |
Месца пахаваньня | |
Грамадзянства | ЗША |
Месца вучобы | |
Занятак | актор |
Месца працы | |
Сябра ў | Амэрыканскі легіён[d][1] |
Жанры | вэстэрн[d], нуар[d], драматычны фільм, трылер[d] і ваенны фільм[d] |
Бацька | Belmont DeForest Bogart[d][2] |
Маці | Мод Гамфры[d] |
Дзеці | Стывэн Гамфры Богарт[d] і Leslie Bogart[d] |
Узнагароды | |
IMDb | ID nm0000007 |
Сайт | humphreybogart.com (анг.) |
Подпіс | |
Біяграфія
рэдагавацьСын хірурга, Богарт сам нейкі час вывучаў мэдыцыну, затым пайшоў служыць на флёт падчас Першай сусьветнай вайны. Атрымаў раны на твары ў выніку парыву знарада на борце судна. Шнар зьнявечыў яго верхнюю губу і часткова паралізаваў яе, што мовілася на яго манеры казаць і стала своеасаблівай гандлёвай маркай.
Пачынаў з тэатру ў 1920-я гады, дэбютаваў у розных кароткіх фільмах, як Broadway’s Like That (1930). Падчас здымак фільму Мець і ня мець (1944) ажаніўся на Лорэн Бэкол, якая стала яго чацьвертай і апошняй жонкай. Курыў усё жыцьцё, Богарт памёр ад раку горла ў 1957 годзе.
Дадатковыя зьвесткі
рэдагаваць- Самы вядомы фільм Богарта — Касаблянка — прызнаны найлепшым фільмам стагодзьдзя.
- Ледзь прэзыдэнт ЗША Франклін Дэлана Рузвэлт вярнуўся з Касаблянкі, дзе ён сустракаўся з Ўінстанам Чэрчылем, ён тут жа запатрабаваў арганізаваць адмысловы паказ фільму ў Белым доме.
Фільмаграфія
рэдагаваць- 1920 — Life Famous Players-Lasky
- 1928 — The Dancing Town
- 1930 — Такі вось Брадвэй / Broadway’s Like That
- 1930 — Уверх па рацэ / Up the River
- 1931 — Да чорта жанчын / A Devil with Women
- 1931 — Цела і душа / Body and Soul
- 1931 — Дрэнная сястра / The Bad Sister
- 1931 — Сьвяты жах / A Holy Terror
- 1932 — Любоўны раман / Love Affair
- 1932 — Блюз вялікага гораду / Big City Blues
- 1932 — Three on a Match
- 1934 — Поўнач / Midnight
- 1936 — Закамянелы лес / The Petrified Forest
- 1936 — Кулямі або галасаваньнем / Bullets or Ballots
- 1936 — Двое супраць усяго сьвету / Two Against the World
- 1936 — Кітайская шпілька / China Clipper
- 1936 — Выспа лютасьці / Isle of Fury
- 1937 — Чорны легіён / Black Legion
- 1937 — Вялікі О’Мэйлі / The Great O’Malley
- 1937 — Пазначаная / Marked Woman
- 1937 — Малады Галагад / Kid Galahad
- 1937 — Сьвяты Квэнтын / San Quentin
- 1937 — Тупік / Dead End
- 1937 — Замена / Stand-In
- 1938 — Breakdowns of 1938
- 1938 — Танчы са сваёй дамай / Swing Your Lady
- 1938 — For Auld Lang Syne
- 1938 — Школа злачыннасьці / Crime School
- 1938 — Барацьбіты з бандытызмам / Racket Busters
- 1938 — Мужыкі — такія тупені / Men Are Such Fools
- 1938 — Дзіўны доктар Клітэргаўс / The Amazing Dr. Clitterhouse
- 1938 — Анёлы з бруднымі тварамі / Angels with Dirty Faces
- 1939 — Swingtime in the Movies
- 1939 — Падпольны кароль / King of Underworld
- 1939 — Аклагома / The Oklahoma
- 1939 — Змрочная перамога / Dark Victory
- 1939 — Злачынства табе з рук ня сыдзе / You Can’t Get Away with Murder
- 1939 — The Roaring Twenties
- 1939 — Вяртаньне доктара Ікс / The Return of Doctor X
- 1939 — Нябачныя палосы / Invisible Stripes
- 1940 — Горад Вірджынія / Virginia City
- 1940 — Усё гэта спраўдзілася / It All Came True
- 1940 — Брат Архідэя / Brother Orchid
- 1940 — Яны разьяжджаюць па начах / They Drive by Night
- 1941 — Высокая Сьера / High Sierra
- 1941 — Цягнікі праяжджаюць уначы / The Wagons Roll at Night
- 1941 — Мальтыйскі сокал / The Maltese Falcon
- 1942 — Усю ноч / All Through the Night
- 1942 — Вялікі гуз / The Big Shot
- 1942 — Па Ціхім акіяне / Across the Pacific
- 1942 — Касаблянка / Casablanca
- 1943 — Вайна ў Паўночнай Атлянтыцы / Action in the North Atlantic
- 1943 — Дзякуй табе, Шчасьлівая Зорка / Thank Your Lucky Stars
- 1943 — Сахара / Sahara
- 1944 — Report from the Front
- 1944 — Паездка ў Марсэль / Passage to Marseille
- 1944 — Мець і ня мець / To Have and Have Not
- 1945 — Канфлікт / Conflict
- 1945 — Hollywood Victory Caravan
- 1946 — Два хлопца з Мілўокі / Two Guys from Milwaukee
- 1946 — Глыбокі сон / The Big Sleep
- 1947 — Сьмяротныя лічыльнікі / Dead Reckoning
- 1947 — Дзьве місіс Кэралз / The Two Mrs. Carrolls
- 1947 — Змрочны праход / Dark Passage
- 1948 — Скарбы Сьера-Мадрэ / The Treasure of the Sierra Madre
- 1948 — Заўсёды разам / Always Together
- 1948 — Кі Ларга / Key Largo
- 1949 — Пагрукай у любыя дзьверы / Knock on Any Door
- 1949 — Такійскі Джо / Tokyo Joe
- 1950 — Гірлянда / Chain Lightning
- 1950 — У ціхім мястэчку / In a Lonely Place
- 1951 — Ахоўнік закону / The Enforcer
- 1951 — Сырока / Sirocco
- 1951 — Афрыканская каралева / The African Queen
- 1952 — U.S. Savings Bonds Trailer
- 1952 — Крайняя мяжа / Deadline
- 1953 — Пляц Бэтл / Battle Circus
- 1953 — Перамажы д’ябла / Beat the Devil
- 1954 — Любоўная лятарэя / The Love Lottery
- 1954 — Мяцеж на Кэйне / The Caine Mutiny
- 1954 — Сабрына / Sabrina
- 1954 — Басаногая графіня / The Barefoot Contessa
- 1955 — Мы не анёлы / We’re No Angels
- 1955 — Левая рука Бога / The Left Hand of God
- 1955 — Гадзіны адчаю / The Desperate Hours
- 1956 — Тым цяжэй будзе падзеньне / The Harder They Fall
Крыніцы
рэдагаваць- ^ https://www.hollywoodpost43.org/post-43
- ^ Pas L. v. Genealogics (анг.) — 2003.