Карэл Шварцэнбэрг
Карл Ёган Непамук Ёзэф Норбэрт Фрыдрых Антоні Ўратыслаў Мена фон Шварцэнбэрг (па-чэску: Karl Johannes Nepomuk Josef Norbert Friedrich Antonius Wratislaw Mena von Schwarzenberg, звычайна Карэл Шварцэнбэрг чэск. Karel Schwarzenberg, вымаўляецца [ˈkarɛl ˈʃvartsn̩bɛrk]; 10 сьнежня 1937 году – 12 лістапада 2023) — чэскі палітык, міністар замежных справаў Чэхіі ў 2007—2009 і ў 2010–2013 роках. Князь Шварцэнбэрг, герцаг Крумлаўскі[6], ляндграф Клетгаў, граф Зульц.
Карэл Шварцэнбэрг | |
па-чэску: Karel Schwarzenberg | |
Карэл Шварцэнбэрг (2008) | |
8-ы Міністар замежных справаў Чэхіі | |
---|---|
13 ліпеня 2010 — 10 ліпеня 2013 | |
Папярэднік: | Ян Когаўт |
Наступнік: | Ян Когаўт |
Пасол парлямэнту Чэхіі | |
29 траўня 2010 — 21 кастрычніка 2021 | |
6-ы Міністар замежных справаў Чэхіі | |
9 студзеня 2007 — 8 траўня 2009 | |
Папярэднік: | Аляксандар Вондра |
Наступнік: | Ян Когаўт |
Сэнатар парлямэнту Чэхіі | |
13 лістапада 2004 — 29 траўня 2010 | |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
10 сьнежня 1937 (87 гадоў) Прага |
Памёр: |
12 лістапада 2023[1][2][3][…] (85 гадоў) |
Партыя: | ТОП 09 |
Сужэнец: | Тэрэза Шварцэнбэрг[d] і Тэрэза Шварцэнбэрг[d][5] |
Дзеці: | Ян Нэпамук Шварцэнбэрг[d] і Ганна Караліна Шварцэнбэрг[d] |
Бацька: | Карэл VI Шварцэнбэрг[d] |
Маці: | Антаніна Шварцэнбэрг[d] |
Род: | Шварцэнбэргі |
Адукацыя: | |
Узнагароды: | |
Жыцьцяпіс
рэдагавацьСтарэйшы сын князя Карла VI Шварцэнбэрга і Антаніны фон Фюрстэнбэрг. Ад 1979 року — галава роду Шварцэнбэргаў.
Нарадзіўся ў Празе. Пасьля перавароту 1948 року эміграваў у Аўстрыю. Вывучаў права ва ўнівэрсытэтах Вены і Грацу, а таксама лесаводзтва ў Мюнхэне.
Па Праскай вясьне заняўся стварэньнем чэскіх апазыцыйных асяродкаў за мяжою. Разам зь Вілемам Прэчанам стварыў дакумэнтальны цэнтар для архівацыі забароненай літаратуры. У 1984—1990 ачольваў Хэльсынскі праваабарончы камітэт. У 1989 разам зь Лехам Валэнсам атрымаў узнагароду Рады Эўропы за дзейнасьць у галіне правоў чалавека.
Пасьля аксамітнай рэвалюцыі вярнуўся на радзіму. У 1990—1992 займаў пасаду ўпраўніка справамі прэзыдэнта Чэхаславаччыны Вацлава Гаўла. У 1992 быў пасланцам АБСЭ у Нагорным Карабаху.
У 2004 року абраны сэнатарам. 9 студзеня 2007 году заняў пасаду міністра замежных справаў ва ўрадзе Мірэка Тапалянэка. У пэрыяд прэзыдэнцтва Чэхіі ў Эўразьвязе прадстаўляў Эўропу на міжнароднай арэне.
8 траўня 2009 году пакінуў свой пост у выніку адстаўкі прэм’ер-міністра Мірэка Тапалянэка і фармаваньня ўраду Яна Фішэра. Заняў пасаду старшыні створанай правацэнтрысцкай партыі ТОП 09.
З 13 ліпеня 2010 року займаў пасады віцэ-прэм’ера і міністра замежных справаў у новым кабінэце Петра Нэчаса.
У 2013 року браў удзел у першых усеагульных выбарах прэзыдэнта Чэхіі. З 23,40% галасоў трапіў у другі тур, дзе саступіў Мілашу Зэману.
Быў жанаты з графіняй Тэрэзай цу Хардэг аўф Гляц унд ім Махляндэ, меў трох дзяцей.
Узнагароды
рэдагаваць- Ордэн Залатога руна (1991)
- Ордэн Томаша Масарыка III клясы (2002)[7]
- Срэбны крыж Срэбны крыж заслугі перад Аўстрыйскай рэспублікай (2005)
- Вялікі крыж ордэну «За заслугі перад ФРН» (2008)
- Ганаровая адзнака «Bene Merito» (2010)[8]
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в г Zemřel Karel Schwarzenberg, šlechtic, politik i někdejší ministr (чэс.) — 2023.
- ^ а б https://www.lemonde.fr/international/article/2023/11/12/le-prince-karel-schwarzenberg-ancien-ministre-tcheque-et-collaborateur-de-vaclav-havel-est-mort_6199693_3210.html
- ^ а б photo // https://www.idnes.cz/zpravy/domaci/podcast-kontext-karel-schwarzenberg-pohreb-robert-oppelt.A231208_153437_domaci_imzv/foto
- ^ а б Former foreign minister Karel Schwarzenberg dies at 85 (анг.) — 2023.
- ^ http://www.azrodina.cz/2607-therese-schwarzenberg-znovu-na-nohou
- ^ Schwarzenberg. Angelfire.com. Retrieved on 6 July 2011.
- ^ Seznam vyznamenaných (чэс.). Pražský hrad. Праверана 14 студзеня 2013 г.
- ^ Wizyta Ministra Spraw Zagranicznych Czech Karela Schwarzenberga (пол.). Ministerstwo Spraw Zagranicznych Polski (2 sierpnia 2010). Праверана 14 студзеня 2013 г.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Афіцыйная бачына (чэс.)
- Блог (чэс.)