Каралеўства Чарнагорыя (1941—1944)

дзяржава, якая існавала з 1941 да 1943 рок

Каралеўства Чарнагорыя (або Незалежная дзяржава Чарнагорыя) з 1941 да 1943 рок існавала як пратэктарат Італіі і ўжо фактычна не была манархіяю. Чарнагорыя была часткаю ірэдэнтысцкае ідэі — Вялікае Італіі. Рэжым Мусаліні бачыў Чарнагорыю як частку будучае імпэрыі, якая таксама ўлучацьме ўсё адрыятычнае ўзьбярэжжа і частку Грэцыі, вярнуўшы тым самым землі, якія раней належалі Вэнэцыі. Мясцовае насельніцтва мела асімілявацца, стаўшы часткаю італьянскае нацыі. Плянавалася пачаць засяленьне Чарнагорыі італьянцамі (па прыкладзе Альбаніі), для наступнага выцясьненьня мясцовага насельніцтва.

Каралеўства Чарнагорыя
Kraljevina Crna Gora
Краљевина Црна Гора

5 траўня 1941 — сьнежань 1944
Сьцяг Чарнагорыі Герб Чарнагорыі
Сьцяг Герб
Месцазнаходжаньне Чарнагорыі
Афіцыйная мова чарнагорская1
Сталіца Цэціне
Форма кіраваньня
Італьянскі ґубэрнатар


Нямецкі ґубэрнатар

Прэм’ер-міністар
Канстытуцыйная манархія2
Сэрафіна Мацаліні (1941)
Алесандра Пірцыа (1941—1943)
Курыё Барбасэты дзі Прун (1943)
Тэадор Ґайб (1943—1944)
Ўільгэльм Кайпэр (1944)
Сэкула Дрлевіч (1941—1942)
Блажа Джуканавіч (1942—1943)
Люба Вукчавіч (1943—1944)
Гісторыя
 • Уварваньне ў Югаславію
 • Утварэньне дзяржавы
 • Адступленне нямецкіх войскаў з Чарнагорыі

6 красавіка 1941
5 траўня 1941
снежань 1944
Валюта італьянская ліра, рэйхсмарка
Незалежнасьць
— абвешчаная
— страчаная

25 сакавіка 1918
28 красавіка 1919
1 Чарнагорская мова фактычна ёсьць дыялектам сэрбскае.
2 Князь Міхаіл Петравіч-Негаш, князь Раман Раманаў і ягоны сын князь Мікалай Раманаў адмовіліся ад тытулу.


Грамадзянскі сьцяг Чарнагорыі, прыняты ў ліпені 1941 року[1].

Гісторыя

рэдагаваць

Пасьля ўварваньня ў Югаславію Нямеччыны ды Італіі 6 красавіка 1941 року, і наступнае капітуляцыі войскаў Каралеўства Югаславіі 17 красавіка 1941 року, Сэкула Дрлевіч, лідэр чарнагорскіх сэпаратыстаў у Каралеўстве Югаславіі, заснаваў Часовы адміністрацыйны камітэт Чарнагорыі, які дезяў як калябарацыянісцкі орґан фашыстоўскае Італіі. Камітэт быў расфармаваны 5 траўня 1941 року, пасьля чаго была ўтвораная Чарнагорская Рада, для садзейнічаньня італьянскай акупацыі і стварэньня напаўнезалежнага пратэктарата Чарнагорыя. Італьянскія ўлады плянавалі ўлучыць Чарнагорыю ў склад новае, Вялікае Італіі, з наступнаю асіміляцыяю мясцовага насельніцтва.

Кароль Віктар Эмануіл III (пад уплывам сваёй жонкі Алены Чарнагорскай, дачкі былога караля Чарнагорыі Ніколы I Петравіча) пераканаў Бэніта Мусаліні стварыць незалежную дзяржаву Чарнагорыю, насуперак жаданьням кіраўніка (поґлаўніка) Харватыі Антэ Павэліча й альбанскага ўраду (якія жадалі падзяліць Чарнагорыю між сабою). Каралеўства Чарнагорыя было створанае пад кантролем італьянцаў, калі Крсто Попавіч вярнуўся з эміґрацыі ў Рым у 1941 годзе, каб пачаць кіраваць партыяю Зэлэнашы (па-сэрбску: Zelenaši), якая выступала за аднаўленьне чарнагорскае манархіі. Яны стварылі свае ўзброеныя сілы пад назваю Лоўчанская брыґада.

Афіцыйна Чарнагорыя была каралеўствам, але апошні ўнук Ніколы I Петравіча князь Міхаіл Петравіч-Негаш адмовіўся ад кароны, абвясьціўшы пра падтрымку свайго стрыечнага брата, маладога Пятра II Карагеоргіевіча. Два князі з роду Раманавых, Мікалай Раманаў і ягоны бацька Раман Раманаў таксама адмовіліся ад кароны. З гэтага моманту Чарнагорыя кіравалася італьянскаю адміністрацыяю.

12 ліпеня 1941 року Сэкула Дрлевіч стаў прэм’ер-міністрам краіны. На пачатку 1942 року Чарнагорыя перажыла выбліск грамадзянскае вайны, калі чэтнікі і партызаны пачалі ваяваць супраць Чарнагорскіх сэпаратыстаў і сілаў Восі. Па працягу Другое сусьветнае вайны, вайна ў Чарнагорыі стала хаатычнаю й ганебнаю, бо была створаная й разарваная велізарная колькасьць зьвязаў між усімі бакамі. Таксама ў Чарнагорыі актыўную дзейнасьць вёў Сэрбскі добраахвотніцкі корпус войскаў СС.

Напрыканцы верасьня 1943 року Незалежная Дзяржава Харватыя Антэ Павэліча анэксавала італьянскую правінцыю Котар (раней адабраную ў Чарнагорыі). У кастрычніку 1943 року, Дрлевіч быў высланы з Чарнагорыі. У 1944 годзе, у Харватыі ён сфармаваў Дзяржаўную раду Чарнагорыі, якая мела працаваць у якасьці ўраду ў выгнаньні.

Пасьля сыходу італьянскае адміністрацыі, Чарнагорыя падпала пад поўны кантроль Нямеччыны, заразом не заціхала крывавая партызанская вайна. За гэты пэрыяд дзясяткі тысячаў грамадзянаў былі забітыя акупантамі. У сьнежні 1944 року нямецкія войскі сышлі з Чарнагорыі, і Народна-вызваленчая армія Югаславіі Ёсіпа Броза Ціты вярнула тэрыторыю пад кантроль Югаславіі, цяпер ужо сацыялістычнае.

Ґеаґрафія

рэдагаваць

Незалежная дзяржава Чарнагорыя першапачаткова мела мяжы, якія прыблізна супадаюць з сучаснаю Чарнагорыяю, і межавала з Харватыяю на паўночным захадзе, з Сэрбіяю на паўночным усходзе і Альбаніяю на паўднёвым усходзе. Пасьля вясны 1942 року, большая частка рэґіёну Санджак, якая першапачаткова была абвешчаная часткаю Чарнагорыі, не кантралявалася ёю. Да таго ж да верасьня 1943 року Котарская затока была анэксаваная Італіяю.

Ґубэрнатары

рэдагаваць

Узброеныя сілы

рэдагаваць
 
Нямецкія ўзброеныя сілы ў Чарнагорыі, чэрвень 1943 року.

Падчас італьянскае адміністрацыі Чарнагорыі ў краіне знаходзіліся наступныя сілы:[2]

Асноўнаю рэліґіяю на тэрыторыі Чарнагорыі заставалася праваслаўе сэрбскае царквы. Таксама быў значна распаўсюджаны іслам, у меншай ступені каталіцтва. Сэрбская праваслаўная царква структурна падзялялася ў Чарнагорыі на Чарнагорска-Прыморскую япархію, з цэнтрам у месты Цэціне, а таксама на япархію Будзімле-Нікшыч з цэнтрам у Бэранэ. Абодва яны ўзначальваліся Ёанікіем Ліпавацам. Ліпавац быў забіты ў канцы вайны югаслаўскімі камуністамі за спробу бегчы з краіны[3]. Каталіцкая царква дзяліла Чарнагорыю на дзьве дыяцэзіі, Бару й Скоп’е.

Глядзіце таксама

рэдагаваць
  1. ^ Ben Cahoon. Montenegro. World Statesmen.org. Праверана 20 жнівень 2010 г. Архіўная копія ад 2012-05-08 г.
  2. ^ Italian Army, 1 May 1943
  3. ^ www.glas-javnosti.rs

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць