Котарская затока
Каардынаты: 42°26′ пн. ш. 18°38′ у. д. / 42.433° пн. ш. 18.633° у. д.
Ко́тарская зато́ка (па-чарнагорску: Бока которска / Boka kotorska) — зьвілістая затока Адрыятычнага мора на паўднёвым захадзе Чарнагорыі. Гэта таксама самая паўднёвая частка гістарычнага рэгіёну Далмацыі. Затока была заселеная яшчэ з часоў старажытнасьці. На ўзьбярэжжы вадаёму месьцяцца старажытныя гарады Котар, Рысан, Ціват, Пераст, Прчань і Хэрцэг-Нові, якія поруч зь іхным прыродным асяродзьдзем ёсьць галоўнымі турыстычнымі славутасьцямі. Прыродны і культурна-гістарычны рэгіён Котару быў уключаны ў сьпіс Сусьветнай спадчыны ЮНЭСКО ў 1979 годзе. Ягоныя шматлікія праваслаўныя і каталіцкія цэрквы і манастыры прыцягваюць шматлікіх рэлігійных пілігрымаў і іншых наведвальнікаў. Часам Котарская затока называюць самым паўднёвым ф’ёрдам Эўропы, але ў адрозьненьне ад ф’ёрдаў Нарвэгіі, мае тэктанічнае паходжаньне, а не ледавіковае.
Котарская затока | |
Краіны вадазбору | |
---|---|
Найб. глыбіня | 60 м |