Карабаны (Менская вобласьць)
(Перанакіравана з «Карабаны (Занарачанскі сельсавет)»)
Караба́ны[1] — вёска ў Мядзельскім раёне Менскай вобласьці. Уваходзіць у склад Занарацкага сельсавету.
Карабаны | |
трансьліт. Karabany | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Менская |
Раён: | Мядзельскі |
Сельсавет: | Занарацкі |
Насельніцтва: | 8 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1797 |
Паштовы індэкс: | 222382 |
СААТА: | 6240814041 |
Нумарны знак: | 5 |
Геаграфічныя каардынаты: | 54°47′52.01″ пн. ш. 26°38′34.01″ у. д. / 54.7977806° пн. ш. 26.6427806° у. д.Каардынаты: 54°47′52.01″ пн. ш. 26°38′34.01″ у. д. / 54.7977806° пн. ш. 26.6427806° у. д. |
± Карабаны |
Гісторыя
рэдагаваць- 1868 год — зьяўлялася вёскай Сьвянцянскага павету Віленскай губэрні, налічвала 15 двароў і 129 жыхароў.
- З 1901 году ў вёсцы працавала школа граматы.
- 1904 год — вёска знаходзілася ў Занарачанскай воласьці Сьвянцянскага павету, налічвала 155 жыхароў.
- 1907 год — вёска налічвае 32 двары, насельніцтва складае 231 жыхара.
- З 18 па 23 сакавіка 1916 году падчас Першай сусьветнай вайны ў раёне вёскі праходзілі баі Нарачанскай апэрацыі войскаў расейскіх армій Паўночнага і Захродняга франтоў.
- 12 кастрычніка 1940 году вёска ўвайшла ў склад Занарацкага сельсавету Мядзельскага раёну Вялейскай вобласьці (з 20 верасьня 1944 году — Маладэчанскай). У 1940 годзе вёска налічвала 30 двароў і 125 жыхароў.
- У верасьні 1943 году падчас Вялікай Айчыннай вайны нямецка-фашысцкія захопнікі цалкам спалілі вёску (30 двароў) і забілі 3 жыхароў. Пасьля вайны вёска была адноўленая.
- 1949 год — створаны калгас імя Варашылава.
- 20 студзеня 1960 году вёска ўвайшла ў склад Менскай вобласьці.
- У 1960 годзе насельніцтва вёскі складала 117 жыхароў.
- З 1973 году вёска знаходзіцца ў складзе калгасу «Шлях да камунізму» з цэнтрам у вёсцы Занарач.
Насельніцтва
рэдагаваць- 2010 год — 8 жыхароў
- 30 лістапада 2007 году — 18 жыхароў[2].
- 1999 год — 29 жыхароў
- 1 студзеня 1997 году — 18 двароў і 30 жыхароў
Выхадцы
рэдагаваць- Зянон Ломаць, беларускі дзяржаўны дзяяч
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu) С. 333
- ^ Занарочский сельсовет. Местная повестка на XXI век. / авторы составители Наранович М.Г., Сивограков О.В., Минск: ОДО «Новапринт», 2007. ISBN 985-6745-86-1
Літаратура
рэдагаваць- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мядзельскага р-на. — Мн.: БелЭн, 1998. — 635, [3] с. ISBN 985-11-0107-9.