Пукава

вёска ў Капыльскім раёне Менскай вобласьці Беларусі
(Перанакіравана з «Камсамольская»)

Пу́кава[1] (з 30 ліпеня 1964 году — Камсамольская[2]; таксама Камсамо́льскае[2]) — вёска ў Капыльскім раёне Менскай вобласьці Беларусі. Уваходзіць у склад Грозаўскага сельсавету. Вёска знаходзіцца за 25 км у кірунку на паўночны ўсход ад гораду Капылю, за 90 км ад Менску, каля аўтамабільнай дарогі Р91.

Пукава
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Менская вобласьць
Раён: Капыльскі раён
Насельніцтва:
  • 348 чал. (2009)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1719
СААТА: 6228833036
Геаграфічныя каардынаты: 53°14′0″ пн. ш. 27°21′36″ у. д. / 53.23333° пн. ш. 27.36° у. д. / 53.23333; 27.36Каардынаты: 53°14′0″ пн. ш. 27°21′36″ у. д. / 53.23333° пн. ш. 27.36° у. д. / 53.23333; 27.36
Пукава на мапе Беларусі
Пукава
Пукава
Пукава

Гісторыя

рэдагаваць

У 1924—1960 гадах вёска Пукава зьяўлялася цэнтрам Пукаўскага сельсавету.

30 ліпеня 1964 году вёска Пукава была перайменавана ў вёску Камсамольскую[3].

Да 28 траўня 2013 году вёска ўваходзіла ў склад Камсамольскага сельсавету[4].

Насельніцтва

рэдагаваць
  • 1998 год — 476 жыхароў, 200 двароў
  • 2009 год — 348 чалавек[5]

Славутасьці

рэдагаваць

У 1954 годзе каля вёскі знойдзены мэтэарыт «Грэск».

  1. ^ Рапановіч, Я. Н. Слоўнік назваў населеных пунктаў Мінскай вобласці / Рэд. П. П. Шуба. — Мн.: Навука і тэхніка, 1981. — 360 с. С. 123
  2. ^ а б Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu)
  3. ^ Указ Прэзюдыюму Вярхоўнага Савету БССР ад 30 ліпеня 1964 году «Аб перайменаваньні некаторых населеных пунктаў Беларускай ССР»
  4. ^ Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области
  5. ^ Вынікі перапісу 2009 году ў Беларусі