Камсамольскі сельсавет (Капыльскі раён)
былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Капыльскім раёне Менскай вобласьці Беларусі
Камсамо́льскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Капыльскага раёну Менскай вобласьці. Цэнтар савету — вёска Камсамольская.
Гісторыя
рэдагаваць16 студзеня 1969 году створаны ў складзе Капыльскага раёну Менскай вобласьці, якому перададзены населеныя пункты скасаванага Труханавіцкага сельсавету Слуцкага раёну.
28 траўня 2013 году сельсавет ліквідаваны, усе населеныя пункты — пасёлкі Кісялі, Пукава, Рэпная Града, Хвойнікі, вёскі Асавец, Баркаўцы, Дунаева, Калюга, Камень, Камсамольская, Кандратавічы, Карачоўшчына, Падлужжа, Пятрылава, Сунаі, Труханавічы — перададзеныя ў склад Грозаўскага сельсавету[1].
Паселішчы
рэдагавацьНа 1 студзеня 2009 году — 16 населеных пунктаў: 5 пасёлкаў і 11 вёсак.
Насельніцтва
рэдагаваць- 1 студзеня 2008 году — 710 гаспадарак, 1481 жыхар (у тым ліку ва ўзросьце: маладзей за працаздольны — 235; працаздольным — 608; старэй за працаздольны — 638)
- 1 студзеня 2009 году — 686 гаспадарак, 1438 жыхароў (у тым ліку ва ўзросьце: маладзей за працаздольны — 199; працаздольным — 630; старэй за працаздольны — 609)
Крыніцы
рэдагавацьЛітаратура
рэдагаваць- Гарады і вёскі Беларусі: энцыклапедыя. Т. 8. Мінская вобласць. Кн. 2 / рэдкал.: Т.У. Бялова (дырэктар) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2011. — 464 с.: іл. ISBN 978-985-11-0554-6. С. 185, 232