Грэск (мэтэарыт)
Грэск — жалезны мэтэарыт, знойдзены ў 1954 годзе ў Грэскім раёне (на сучаснай тэрыторыі Капыльскага раёну Менскае вобласьці). Найбуйнейшы з усіх мэтэарытаў, знойдзеных на Беларусі (вага — 303 000 г).
Грэск (мэтэарыт) | |
Месца знаходкі альбо падзеньня: | Менская вобласьць, Капыльскі раён |
---|---|
Час выяўленьня | ліпень 1954 году |
Маса, кг | 303 |
Колькасьць экзэмпляраў | 1 |
Тып | Iron IIA-H |
Месца захаваньня | Асноўная частка (270 кг) у Беларуская калекцыя мэтэарытаў (музэй Інстытута геахіміі й геафізікі НАН Беларусі) |
Дадатак | Найбуйнейшы мэтэарыт у Беларусі |
Быў пакрыты тоўстай карой акісьленьня, што гаворыць аб працяглым знаходжаньні ў глебе. Асноўная частка мэтэарыту (270 кг) знаходзіцца ў Беларускай калекцыі мэтэарытаў, узоры агульнай масай каля 30 кг — у музэях розных краінаў.