Кальзьберг
Ка́льзьберг[4] — вёска ў Менскім раёне Менскай вобласьці. Уваходзіць у Лашанскі сельсавет. Знаходзіцца за 35 км на паўночны захад ад цэнтру Менску, за 1,5 км на поўнач ад павароту на Гую з аўтамабільнае дарогі Р28 Менск — Маладэчна — Нарач.
Кальзьберг | |
трансьліт. Kaĺźbierh | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Менская |
Раён: | Менскі |
Сельсавет: | Лашанскі |
Насельніцтва | |
колькасьць: | 43 чал. (2012)[1] |
колькасьць двароў: | каля 10 |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 17 |
Паштовы індэкс: | 223047[2] |
СААТА: | 6236858081[3] |
Нумарны знак: | 5 |
Геаграфічныя каардынаты: | 54°8′21″ пн. ш. 27°15′4″ у. д. / 54.13917° пн. ш. 27.25111° у. д.Каардынаты: 54°8′21″ пн. ш. 27°15′4″ у. д. / 54.13917° пн. ш. 27.25111° у. д. |
± Кальзьберг | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Гісторыя
рэдагаваць28 траўня 2013 году перададзеная з Рагаўскога ў Лашанскі сельсавет[5].
Насельніцтва
рэдагаваць- 2012 год — 43 жыхары, каля 10 двароў[1]
- 2010 год — 38 жыхароў
- 1999 год — 40 жыхароў
Кальзьберг і Янка Купала
рэдагаваць
«Ад самай красы маіх дзён невясёлых |
Я. Купала. Зь вершу «Мая навука», Кальзьберг, 1919. |
У Кальзьбергу на пачатку ХХ стагодзьдзя знаходзіўся фальварак, які належаў цесьцю Б. Тарашкевіча Андрэю Сьнітку. У 1919 годзе фальварак арандаваў Юльян Раманоўскі, муж сястры Янкі Купалы Леакадзіі Раманоўскай. Паэт наведваў гэтыя мясьціны ў жніўні 1919 году, жыў тут каля тыдня і напісаў вершы «Мая навука»[6] і «На нашым…».[7]
У 1920—1930-я гады Купала прыяжджаў у Кальзьберг да Янкі Шлыковіча, ад якога запісваў прымаўкі, прыказкі. Лічыцца, што свой верш «Каваль» Купала напісаў пад уражаньнем асабістага знаёмства са Шлыковічам.[8]
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 8. Кн. 3. — Менск, 2012.
- ^ Кальзберг - список улиц. Телефонный код 8-017(недаступная спасылка) Белпошта (рас.)
- ^ Населённые пункты Республики Беларусь Архіўная копія ад 15 верасьня 2013 г.
- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu) С. 316
- ^ «Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 (рас.)
- ^ Верш Янкі Купалы «Мая навука» yankakupala.ru Праверана 8 сьнежня 2011 г.
- ^ Янка Купала: Энцыкл. даведнік. — Мн., БелСЭ, 1986. — Артыкул «Калісберг». — С. 277—278
- ^ Янка Купала: Энцыкл. даведнік. — Мн., БелСЭ, 1986. — Артыкул «Шлыковічы». — С. 665
Літаратура
рэдагаваць- Янка Купала: Энцыкл. даведнік / БелСЭ; Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн., БелСЭ, 1986. — 727 с, 26 л. іл.; Артыкул «Калісберг». — С. 277-278.
- Каханоўскі Г. Калісберг, 1919 год // Святло камунізму, Маладэчна, 1965, 28 верасьня.