Калыбань

былая вёска ў Брагінскім раёне Гомельскай вобласьці Беларусі

Калы́бань[2] — былая вёска ў Брагінскім раёне Гомельскай вобласьці. Належала да Камарынскага сельсавету.

Калыбань
лац. Kałybań
Дата заснаваньня: пачатак XVIII ст.[a]
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гомельская
Раён: Брагінскі
Сельсавет: Камарынскі
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 2344
СААТА: 3203757051
Нумарны знак: 3
Геаграфічныя каардынаты: 51°28′19″ пн. ш. 30°23′22″ у. д. / 51.47194° пн. ш. 30.38944° у. д. / 51.47194; 30.38944Каардынаты: 51°28′19″ пн. ш. 30°23′22″ у. д. / 51.47194° пн. ш. 30.38944° у. д. / 51.47194; 30.38944
Калыбань на мапе Беларусі ±
Калыбань
Калыбань
Калыбань
Калыбань
Калыбань
Калыбань

Гісторыя

рэдагаваць

Карона Каралеўства Польскага

рэдагаваць

16-м лістапада 1708 году датаваная скарга оўруцкага падстолія Тэадора Паўшы на пана Яна і іншых Трыпольскіх за зьбіцьцё іхнымі падданымі сялянаў, жонак і дзяцей апошніх, за вымаганьне грошай, забраньне хлеба, коней, свойскай птушкі і г. д. пры наезьдзе на сёлы Чыкалавічы, Харомнае і Калыбані[3]. Цікава, што паны Трыпольскія таксама валодалі часткамі названых сёлаў[b].

Згодна з тарыфам падымнага падатку Кіеўскага ваяводзтва 1734 году, вёска Калыбань належала сужэнцам панам Войнам[5].

У матэрыяле Генэральнай візытацыі Брагінскага дэканату 1743 году занатавана, што прыход царквы Ўваскрашэньня Хрыстова ў сяле Чыкалавічы ўзначальваў сьвятар Лаўрэнці Гудымовіч. Уладальніца маёнтку пані Антаніна з Чэхоўскіх Войніна, судзьдзёвая рэчыцкая, у фундушы царкве, выдадзеным 15 траўня 1742 г., назвала яго «прэсбітэрам чыкалаўскім і калыбанскім»[6].

Паводле тарыфа 1754 году, з 36 двароў (×6 — каля 216 жыхароў) вёскі Калыбані пані Войніны «do grodu» (Оўруцкага замку) выплачваліся 5 злотых, 18 грошаў, «na milicję»[c] 22 злотых, 12 грошаў, а з 6 двароў (≈36 жыхароў) пана Міхала Антонія Паўшы, харунжага кіеўскага, — адпаведна 27 грошаў і 3 злотых, 18 грошаў[7].

Габрэйскія перапісы 1765, 1778 і 1784 гадоў засьведчылі пражываньне ў вёсцы Калыбань адпаведна 2, 2 і 8 плацельшчыкаў пагалоўшчыны (głow), што належалі да Чарнобыльскага кагалу[8].

Пад уладай Расейскай імпэрыі

рэдагаваць

Як вынік другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793), Калыбань – у межах Рэчыцкай акругі Чарнігаўскага намесьніцтва (губэрні), з 1796 г. у тэрытарыяльна ўпарадкаваным Рэчыцкім павеце спачатку Маларасейскай, а з 29 жніўня 1797 г. Менскай губэрні Расейскай імпэрыі[9]. З расейскай рэвізіі 1795 году вядома, што Калыбань пажыцьцёва належала пані Людвіцы з Ржэвускіх, удаве графа Яна, сына Адама, Хадкевіча, генэрала-ад'ютанта[10]. На той час у вёсцы было 44 двары, а ў іх – 88 падданых мужчынскага і 81 жаночага полу[d][11][e].

Найноўшы час

рэдагаваць

9 лютага 1918 году, яшчэ да падпісаньня Берасьцейскага міру з бальшавіцкай Расеяй (3 сакавіка), Нямеччына перадала паўднёвую частку Беларусі Ўкраінскай Народнай Рэспубліцы. У адказ на гэта, 9 сакавіка Другой Устаўной граматай тэрыторыя абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Калыбань у складзе Савіцкай воласьці Рэчыцкага павету, аднак, апынулася ў часова створанай 15 чэрвеня Палескай губэрні з цэнтрам у Рэчыцы, з кастрычніка — у Мазыры. З 18 траўня тут дзейнічала «варта Украінскай Дзяржавы» гетмана Паўла Скарападзкага[13].

1 студзеня 1919, згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі Рэчыцкі павет увайшоў у склад Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусі, але 16 студзеня разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі быў далучаны да РСФСР.

  1. ^ І. В. Кандрацьеў, разглядаючы сытуацыю сярэдзіны XVI ст., падаў наступнае – «До Любецький волості належали й три населені пункти на лівому березі Брагінкизамкові села Савичі, Пієрки (Пієрка) та, вочевидь, с. Колибань[1]. Няблага даведацца, адкуль узятая інфармацыя пра Калыбань гэткага раньняга часу?..
  2. ^ С. В. Марцэлеў у дачыненьні да Калыбані пісаў пра Патоцкіх і Масальскіх[4], аб чым зьвестак у выкарыстаных ім крыніцах няма.
  3. ^ Галоўным чынам, дзеля барацьбы супраць гайдамакаў.
  4. ^ Сьпіс, магчыма, няпоўны. Да яго варта дадаць 6 двароў, пра якія пісаў С. В. Марцэлеў, зважаючы на справу 58 НГАБ[4].
  5. ^ І. Е. Петрачэнка падала зьвестку, нібы вёска Калыбань і сяло Чыкалавічы знаходзіліся ў заставе ў пана Ігнацыя Шышкі, а належалі ротмістру троцкаму пану Валенцію Зялёнку[12].
  1. ^ Кондратьєв І. В. Любецьке староство (XVI – середина XVII ст.). /І. В. Кондратьєв – Чернігівський національний педагогічний університет ім. Т. Г. Шевченка; Історико-археологічний музейний комплекс «Древній Любеч». – Чернігів: Видавець Лозовий В. М., 2014. С. 78
  2. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf)
  3. ^ Опись актовой книги Киевского центрального архива. – № 26. / Сост. А. Т. Белоусов. – Киев, 1881. С. 29
  4. ^ а б Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 1, кн. 1. Гомельская вобласць / С.В. Марцэлеў; рэдкал.: Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2004. — 632 с.: іл. ISBN 985-11-0303-9. С. 84
  5. ^ Тарифи подимного податку, сеймикові лауди і люстрації Київського воєводства першої половини XVIII століття. /Вид. друге, доп. Укл. Конрад Жеменецький. — Біла Церква, 2015. С. 287
  6. ^ Візыты Брагінскага дэканату 1743 г. // Інстытут рукапісу Нацыянальнай бібліятэкі Украіны імя У. І. Вярнадзкага. І. 2461. А. 293-294 (293адв.)
  7. ^ Тариф подимного податку Київського воєводства 1754 року. /Опрацював Конрад Жеменецький. — Біла Церква, 2015. С. 187
  8. ^ Архив Юго-Западной России. Ч. 5. Т. 2. Переписи еврейского населения в юго-западном крае в 1765—1791 гг. – Киев, 1890. С. 303, 392, 712
  9. ^ Насевіч В., Скрыпчанка Т. Рэчыцкі павет / В. Насевіч, Т. Скрыпчанка // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: у 6 т. – Т. 6. Кн. 1. – Мінск: БелЭн, 2001. C. 181–182
  10. ^ Гл.: Herbarz Polski. Cz. 1, Wiadomości historyczno-genealogiczne o rodach szlacheckich. / Ułożył i wydał Adam Boniecki. – Warszawa, 1900. T. ІІІ. S. 28 – 29
  11. ^ НГАБ у Менску. Ф. 333. Воп. 9. Спр. 59. А. 103 – 107
  12. ^ Петреченко І. Є. «Камеральное описание… Речицкой округи» 1796 р.: інформаційний потенціал пам’ятки // Днепровский паром. Природное единство и историко-культурное взаимодействие белорусско-украинского пограничья / Материалы международной конференции (26-27 апреля 2018 г., г. Гомель). — Минск: Четыре четверти, 2018. С. 73
  13. ^ Ціхаміраў А. В. Станаўленне і развіццё беларуска-украінскіх адносін у 1918—1920 гг. // Веснік БДУ. Сер. 3. 2005. № 3. С. 28 — 32; Грицкевич А. П. Борьба за Украину, 1917—1921 / А. П. Грицкевич; под науч. ред. А. Е. Тараса. — Минск: Современная школа, 2011. С. 92 — 93; Ільїн, О. Західне Полісся в Українській Державі гетьмана Скоропадського (Історія в документах) / О. Ільїн // Над Бугом і Нарвою : український часопис Підляшшя. — 2014. № 3. С. 42; Валентина Метлицька. Тимчасова німецька окупація та її вплив на долю східного Білоруського Полісся (березень 1918 — січень 1919 рр.). // Україна та Німеччина: міждержавні відносини: збірник наукових праць / ред. кол. Владислав Верстюк (гол.), Степан Віднянський, Руслан Пиріг, Ірина Матяш, Дмитро Вєдєнєєв, Володимир Бойко, Дмитро Казіміров. — Чернігів: Сіверський центр післядипломної освіти, 2018. С. 286—296 (артыкул беларускамоўны); Замойский А. С. Брагин и местечки юго-восточной Беларуси в условиях перехода от войны к миру. 1918—1922. // Брагинщина в контексте истории белорусско-украинского пограничья: сборник научных статей / редкол. А. Д. Лебедев (отв. ред.). — Минск: Четыре четверти, 2018. С. 85

Літаратура

рэдагаваць