Казімер Мікалай Міхалькевіч

(Перанакіравана з «Казімер Міхалькевіч»)

Казі́мер Мікала́й Міхальке́віч (па-польску: Kazimierz Mikołaj Michalkiewicz; 1 лютага 1865, Гапенішкі — 16 лютага 1940) — рымска-каталіцкі і польскі дзеяч, біскуп.

Казімер Мікалай Міхалькевіч
Kazimierz Mikołaj Michalkiewicz
Род дзейнасьці біскуп-суфраган віленскі
Дата нараджэньня 1 лютага 1865
Месца нараджэньня Гапенішкі
Дата сьмерці 16 лютага 1940 (75 гадоў)
Месца сьмерці
Месца вучобы
Занятак каталіцкі сьвятар, каталіцкі біскуп
Сябра ў Польскае таварыства «Асьвета»
Узнагароды
Камандорскі крыж з зоркай ордэна Адраджэньня Польшчы

Біяграфія

рэдагаваць

З шляхецкага роду Ковенскае губэрні, сын Юстына Міхалькевіча. У 1884 паступіў у Магілёўскую каталіцкую сэмінарыю ў Пецярбургу. 23 кастрычніка 1886 высьвечаны на сьвятара. Пасьля заканчэньня сэмінарыі ў 1888 служыў у віцебскім парафіяльным касьцёле сьв. Антонія, а з 1890 у розных парафіях Віцебскае губэрні. У 1896 яго прызначылі на пасаду пробашча Кранштацкага рыма-каталіцкага ваенна-марскога касьцёлу і адначасова ваеннага капэлана марскіх і сухапутных войскаў Расейскае імпэрыі.

У 1900 стаў пробашчам менскага касьцёлу Сьвятой Тройцы. Адразу пачаў актыўна займацца гаспадарчымі справамі і ў першую чаргу рамонтам парафіяльных будынкаў. На яго ініцыятыву ў 1903 у горадзе стварылі камітэт, які распачаў працу па падрыхтоўцы будаўніцтва навага парафіяльнага храму на Залатой Горцы. Для распрацоўкі праекту новай сьвятыні з Варшавы быў запрошаны вядомы архітэктар Юзаф Дзеконскі.

Займаўся асьветніцкай дзейнасьцю — навучаньнем польскай мовы, гісторыі і культуры. Зьяўляўся прыхільнікам уключеньня Віленшчыны ў склад Польшчы. 11 студзеня 1907 году быў абраны прэзыдэнтам польскага таварыства «Асьвета» ў Менску, задачай якога быў распаўсюджаньне польскасьці на Меншчыне. Аднак, ужо ў наступным годзе зьехаў зь Менску і пакінуў гэтую пасаду[1].

У 1908 пераведзены зь Менску ў Вільню. У 1908—1917 фактычна адміністатар Віленскае дыяцэзіі. 12 студзеня 1923 прызначаны тытулярным біскупам тыятыраскім і біскупам-суфраганам Віленскае дыяцэзіі. Кансакраваны 10 чэрвеня 1923.

  1. ^ Dariusz Tarasiuk: Między nadzieją a niepokojem. Działalność społeczno-kulturalna i polityczna Polaków na wschodniej Białorusi w latach 1905—1918. Lublin: Wydawnictwo Uniwersytetu Marii Curie-Skłodowskiej, 2007, s. 34-37. ISBN 978-83-227-2629-7
Папярэднік
Людвік Здановіч
Біскупы-суфраганы віленскія
1923—1940
Наступнік
Мячыславас Рэйніс
Папярэднік
Пэтэр Ёзэф Ляўсбэрґ
Тыятыраскія біскупы
1923—1940
Наступнік
Генрых Мэцрот

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць