Казачына

вёска ў Летуве

Казачына[a][1] (лет. Kazitiškis) — вёска ў Летуве, на рацэ Швагіне і Гілуцкім возеры. Цэнтар староства Ігналінскага раёну Ўцянскага павету. Насельніцтва на 2011 год — 343 чалавекі. Знаходзіцца за 11 км на поўнач ад Ігналіны.

Казачына
лет. Kazitiškis
Касьцёл
Касьцёл
Краіна: Летува
Павет: Уцянскі
Раён: Ігналінскі
Насельніцтва: 343 чал. (2011)
Часавы пас: UTC+2
летні час: UTC+3
Геаграфічныя каардынаты: 55°26′31″ пн. ш. 26°08′38″ у. д. / 55.44194° пн. ш. 26.14389° у. д. / 55.44194; 26.14389Каардынаты: 55°26′31″ пн. ш. 26°08′38″ у. д. / 55.44194° пн. ш. 26.14389° у. д. / 55.44194; 26.14389
Казачына на мапе Летувы
Казачына
Казачына
Казачына
Commons-logo.svg Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Казачына — даўняе мястэчка гістарычнай Браслаўшчыны, на этнічнай тэрыторыі беларусаў. Сярод мясцовых славутасьцяў вылучаўся комплекс базылянскага манастыра з царквой Раства Багародзіцы, помнік архітэктуры XVIII ст.

ГісторыяРэдагаваць

Вялікае Княства ЛітоўскаеРэдагаваць

Упершыню Казачына ўпамінаецца ў XVII ст. як двор у Браслаўскім павеце Віленскага ваяводзтва.

У XVIII ст. Казачына перайшла да Бутлераў, якія ў 1745 годзе заснавалі тут манастыр базылянаў з царквой Раства Багародзіцы.

Пад уладай Расейскай імпэрыіРэдагаваць

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Казачына апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, у Новааляксандраўскім павеце Ковенскай губэрні. У XIX ст. мястэчка знаходзілася ў валоданьні Беліковічаў. У другой палове XIX ст. тут было 3 будынкі.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Казачыну занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

Найноўшы часРэдагаваць

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Казачына абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР[2]. У 1920 годзе Казачына апынулася ў складзе Сярэдняй Літвы, у 1922 годзе — у складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі.

З пачаткам Другой сусьветнай вайны ў верасьні 1939 году ўлады СССР перадалі Казачыну Летуве.

НасельніцтваРэдагаваць

ДэмаграфіяРэдагаваць

  • XIX стагодзьдзе: ~1893 год — 31 чал.[3]
  • XXI стагодзьдзе: 2011 год — 343 чал.

Турыстычная інфармацыяРэдагаваць

СлавутасьціРэдагаваць

  • Касьцёл Сьвятога Станіслава (1908)

Страчаная спадчынаРэдагаваць

  • Царква Раства Багародзіцы і манастыр базылянаў (1745)

ЗаўвагіРэдагаваць

  1. ^ таксама Казачызна (польск. Kozaczyzna)

КрыніцыРэдагаваць

  1. ^ Вялікі гістарычны атлас Беларусі. У 4 т. Т. 2. — Мінск, 2013. С. 74.
  2. ^ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002. — 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
  3. ^ Słownik geograficzny... T. IV. — Warszawa, 1893. S. 535.