Кабіна Гара

вёска ў Прапойскім раёне Магілёўскай вобласьці Беларусі

Ка́біна Гара́[2] (таксама Пралета́рыя[2]) — вёска ў Прапойскім раёне Магілёўскай вобласьці. Уваходзіць у склад Кабінагорскага сельсавету.

Кабіна Гара
трансьліт. Kabina Hara
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Магілёўская
Раён: Прапойскі
Сельсавет: Кабінагорскі
Насельніцтва: 134 чал. (2011)[1]
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 2246
Паштовы індэкс: 213245
Нумарны знак: 6
Геаграфічныя каардынаты: 53°27′7.992″ пн. ш. 30°56′24.000″ у. д. / 53.45222° пн. ш. 30.94° у. д. / 53.45222; 30.94Каардынаты: 53°27′7.992″ пн. ш. 30°56′24.000″ у. д. / 53.45222° пн. ш. 30.94° у. д. / 53.45222; 30.94
Кабіна Гара на мапе Беларусі ±
Кабіна Гара
Кабіна Гара
Кабіна Гара
Кабіна Гара
Кабіна Гара
Кабіна Гара

Геалёгія

рэдагаваць

Каля паўднёвай ускраіны вёскі знаходзіцца Кабінагорскае радовішча даляміту. Паклад у выглядзе адорвеня залягае ў тоўшчы канцова-марэнных адкладаў сожаўскага ледавіку.

Гісторыя

рэдагаваць

У пачатку XX стагодзьдзя тут быў нісхадзімы (непраходны) лес, які высеклі купцы. Пасьля кастрычніцкага перавароту 1917 году на гэтым месцы сталі будавацца пасёлкі. Першы пасёлак называлі Пралетарыя, другі — Крамянскі, а трэці — Руднянскі. Вакол вёскі Кабіна Гара былі гравійныя ўзгоркі. Паводле паданьня, калі была тут пушча, то на горцы стаяла нібыта вартоўня, у якой жыў хтосьці Кабін[3].

Насельніцтва

рэдагаваць
  • 2011 год — 134 чалавекі[1]
  • 2010 год — 119 чалавек
  • 1999 год — 214 чалавек
  • 1926 год — 33 чалавекі[3]

Інфраструктура

рэдагаваць

У вёсцы працуюць крама й сельскі клюб[1].

  1. ^ а б в КОЛИЧЕСТВО НАСЕЛЕНИЯ СЛАВГОРОДСКОГО РАЙОНА (рас.)
  2. ^ а б Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2007. — 406 с. ISBN 978-985-458-159-0. (djvu). С. 282—283
  3. ^ а б Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Слаўгарадскага раёна, Мінск, БелТА, 1999, с.569