Ї

кірылічная літара
(Перанакіравана з «Йі»)

Ї, ї (йі; курсіў: Ї ї) — літара кірыліцы. Выкарыстоўваецца ў альфабэтах украінскай і русінскай моваў пазначае ётаваны галосны гук [].

Літара кірыліцы йі
Її
Выява
  Ѕ З И І Ї Й Ј К Л  
Зьвесткі
Тып асноўная кірыліца, альфабэтны;
Гук [ji]
Назва ў Юнікодзе
cyrillic capital letter yi
cyrillic small letter yi
Юнікод Ї: U+0407
ї: U+0457
HTML Ї‎: &#1031, &#x407
ї‎: &#1111, &#x457
UTF-16 Ї‎: 0x407
ї‎: 0x457
URL-код Ї: %D0%87
ї: %D1%97
усе сымбалі · лацінка · кірыліца · грэцкія · дыякрытыкі · валюты · дапамога

Літара была першапачатковым варыянтам кірылічнай літары і (І · і), якая ў XVIII стагодзьдзі перайшла зь дзьвюх кропак на адну, магчыма, натхнёная падобнай лацінскай літарай (I · i). Пазьней два варыянты літары разьдзяліліся й сталі асобнымі літарамі ва ўкраінскім альфабэце.

Ва ўкраінскай мове літара пазначае гук []. У беларускай мове, паводле клясычнага правапісу, гэты ж гук часам пазначае літара і (І · і)[1]:

§4.16. Спалучэньне гукаў [йі] (выступае на пачатку слова пад націскам, у сярэдзіне й на канцы слова пасьля галоснага ды разьдзяляльных знакаў, на марфэмным сутыку пасьля ў) абазначаецца адною літараю і: [йі]дал, [йі]мпарт, [йі]скра, [йі]снасьць, [йі]х, кра[йі]на, Укра[йі]на, у Сар’[йі]; выслоў[йі], паў[йі]мбрыка, салаў[йі] й інш.

У беларускай лацінцы гэты гук пазначае дыграф ji (JI · ji): krajina, jichny, jinšy і інш.

Глядзіце таксама

рэдагаваць