Зялёная Дуброва (Менская вобласьць)

Зялёная Дубро́ва[1]вёска ў Старадароскім раёне Менскай вобласьці. Зялёная Дуброва ўваходзіць у склад Дражнаўскага сельсавету.

Зялёная Дуброва
трансьліт. Zialionaja Dubrova
Першыя згадкі: 1900
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Менская
Раён: Старадароскі
Сельсавет: Дражнаўскі
Насельніцтва: 11 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1792
Паштовы індэкс: 222926
СААТА: 6252804031
Нумарны знак: 5
Геаграфічныя каардынаты: 53°9′45″ пн. ш. 28°16′15″ у. д. / 53.1625° пн. ш. 28.27083° у. д. / 53.1625; 28.27083Каардынаты: 53°9′45″ пн. ш. 28°16′15″ у. д. / 53.1625° пн. ш. 28.27083° у. д. / 53.1625; 28.27083
Зялёная Дуброва на мапе Беларусі ±
Зялёная Дуброва
Зялёная Дуброва
Зялёная Дуброва
Зялёная Дуброва
Зялёная Дуброва
Зялёная Дуброва

Назва паходзіць ад слова «дуб» — дубовы гай ці лес, дуброва, дубняк.

Гісторыя

рэдагаваць

Вёску заснавалі ў 1900 годзе перасяленцы з Жыцінскай воласьці. У 1909 годзе засьценак, 304 жыхары, 35 двароў, у складзе Жыцінскай воласьці Бабруйскага павету. У 1917 годзе вядома як вёска пад назваю Дуброва Зялёная, якая налічвала 58 двароў (303 жыхары). У 1929 годзе арганізаваны калгас «Чырвоная Дуброва».

Насельніцтва

рэдагаваць
  • 2010 год — 11 чалавек
  • 1999 год — 20 чалавек

Вёска Зялёная Дуброва зьяўляецца радзімай беларускага пісьменьніка Кастуся Цьвіркі. Сваёй роднай вёсцы ён прысьвяціў зборнік вершаў «Зялёная Дуброва». А гісторыю вёскі і яе навакольляў распавёў у кнізе «Будзіла вёску берасьцянка. Людзі і былі маёй Зялёнай Дубровы».

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu) С. 448